На выходных прагназуюцца дажджы і навальніцы

Источник материала:  
12.06.2020 16:29 — Разное
На выходных прагназуюцца дажджы і навальніцы
Дажджы, навальніцы і парывісты вецер чакаюцца на выходных / БЕЛТА

У суботу, 13 чэрвеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні парывісты, днём у асобных раёнах — моцны парывісты, да 15-18 метраў за секунду. 

Уначы прагназуецца 14-20 вышэй за нуль, удзень будзе 18-24 цяпла, па поўдні краіны паветра прагрэецца да +25...+29.

14 чэрвеня захаваецца воблачнае з праясненнмі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, днём у асобных раёнах — моцныя дажджы, навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні, заходні парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць +11...+17, удзень будзе 16-23 вышэй за нуль. Па паўднёвым усходзе ўначы прагназуецца 18-19 цяпла, удзень паветра прагрэецца да 24-29 са знакам "плюс".

←За сбитого лося водителя могут приравнять к браконьеру

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика