Фестываль моды “Фламінга-2020” у Кіраўску прайшоў дыстанцыйна

Источник материала:  
12.06.2020 — Разное

ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Кіраўскага раёна” у межах фестывалю авангарднай моды “Фламінга-2020” наладзіла дыстанцыйны конкурс арыгінальных касцюмаў. 

Фестываль моды “Фламінга-2020” у Кіраўску прайшоў дыстанцыйна

Фестываль моды “Фламінга-2020” у Кіраўску прайшоў дыстанцыйна

Фестываль моды “Фламінга-2020” у Кіраўску прайшоў дыстанцыйна

Фестываль моды “Фламінга-2020” у Кіраўску прайшоў дыстанцыйна

Жадаючым прыняць у ім удзел трэба было зрабіць з любых матэрыялаў крэатыўны касцюм і зафатаграфаваць яго. Зараз фотаздымкі незвычайнага адзення ад кіраўскіх дызайнераў размешчаны ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” на старонцы ДУК “ЦКС Кіраўскага раёна”.

На конкурс была прадастаўлена 31 творчая работа. Сукенкі – большая частка ўдзельнікаў фестывалю – менавіта дзяўчынкі – і касцюмы выраблены з самых розных матэрыялаў: папяровых сурвэтак, пластыкавых шкляначак, паперы, вязальных нітак, газет. Ёсць па адным экзэмпляры  з фальгі, кампакт-дыскаў, рэкламных буклетаў, а больш усяго – з пакетаў для смецця – розных памераў і колераў. Сваім незвычайным мадэлям адзення аўтары далі такія ж арыгінальныя назвы, напрыклад, – “Жамчужынка”, “Чарапашка Ніндзя”, “Бэтман”, “Дзяўчына Ваза”, “Клубнічны дэсерт”, “Папяровая мадам”, “Каралева рэкламы” і іншыя.

 Па выніках конкурсу пераможцамі ў намінацыі “Яркасць” журы прызнала Ірыну Сямёнаву, “Элегантнасць” – Ірыну Куксік, “Фантастыка” – Эмілію Шалай, “Стыль” – Валерыю Іванову, “Казка” – Яўгенію Ганчар, “Прагрэс” – Дыяну Паўлоўскую, “Зачараванне” – Уладзіславу Чыканаву, “Арыгінальнасць” – Паўла Сцепаненка, “Лэдзі” – Мілану Азаранка, “Крэатыў” – Алену Галачову,  “Касплей” – Кірыла Чачко, “Жывая статуя” – Людмілу Каранкевіч. Злата Азаранка атрымла дыплом ўдзельніка конкурсу.

Было адкрыта онлайн-галасаванне, па выніках якога найбольшую колькасць лайкаў – 530 набрала сукенка Уладзіславы Чыканавай – “Зефірка”, вырабленая з папяровых рознакаляровых сурвэтак і пластыкавых шкляначак.

Пераможцам арганізатары дыстанцыйнага конкурсу выслалі электронныя дыпломы.

Падрыхтавала Яўгенія БЯЛЬКО.        

←MolaMola перестала принимать средства: банк заблокировал операции

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика