Сёння, 12 чэрвеня, на працягу дня — пахмурнае надвор’е і дождж, магчыма навальніца. Вецер — паўднёва-ўсходні — да 6 м/с. Удзень — +25…+27 °С, ноччу — +18…+20 °С.
У суботу характар надвор’я не памяняецца: будзе воблачна і з дажджамі. Дзённая тэмпература складзе 22…25 градусаў цяпла. Паўночна-ўсходні вецер дасягне 9 м/с, парывы — да 14. Уначы — 17…18 градусаў са знакам “+”.
Суцэльную воблачнасць сіноптыкі перадаюць і ў нядзелю, 14 чэрвеня. Не абыйдзецца і без дажджу. Удзень — да 25 градусаў вышэй за нуль. Вецер захавае паказчыкі папярэдняга дня. Ноччу — +18…+19 °С.
Пачатак тыдня чакаецца такжа воблачным і дажджлівым. Вецер — паўднёва-ўсходні — да 6 м/с. Дзённая тэмпература — +22…+25 °С, уначы — +16…+18 °С.
“НН”.