Выпускники-плотники, лучшая актриса КВН и туя в подарок. В Жуховичской средней школе вручили аттестаты

Источник материала:  
10.06.2020 — Разное

Выпускники-плотники, лучшая актриса КВН и туя в подарок. В Жуховичской средней школе вручили аттестаты

Сёлета Жухавіцкая сярэдняя школа выпусціла ў дарослае жыццё чатырох выпускнікоў адзінаццатага класа.

На сціплай цырымоніі ўручэння атэстатаў было нешматлюдна, але ўрачыста. Па традыцыі слова трымалі бацькі і настаўнікі, самі выпускнікі.

Намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан, звяртаючыся да маладых людзей, адзначыў:

— Упэўнены, што вы ўжо прынялі рашэнне, у якой прафесійнай вобласці рэалізаваць свае мары і здольнасці. З кожным днём на вас будзе ўскладацца ўсё больш адказнасці — за выбар свайго месца ў жыцці, за сваіх блізкіх, сям’ю, за нашу краіну. Зараз рашэнні вы будзеце прымаць самастойна, і важна, каб гэтыя рашэнні былі ўзважанымі.

Выпускники-плотники, лучшая актриса КВН и туя в подарок. В Жуховичской средней школе вручили аттестаты

У якасці падарунка навучальнай установе Яўген Чычкан прыпаднёс грашовы сертыфікат ад Карэліцкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. Выпускнікі таксама зрабілі школе развітальны падарунак: пасадзілі маладую тую і паабяцалі кожны год прыходзіць сюды, каб паглядзець, як яна вырасла.

Выпускники-плотники, лучшая актриса КВН и туя в подарок. В Жуховичской средней школе вручили аттестаты

Але не толькі маладое дрэўца будзе напамінам мясцовым жыхарам пра выпуск 2020 года. Адзінаццацікласнікі Уладзіслаў Цімашэнка і Міхаіл Аляшкевіч падчас асноўнай вучобы засвоілі прафесію цесляра, і цяпер школьны двор упрыгожвае зроблены іх рукамі дэкор: драўляны масток, калодзеж ды вазок. Атрымалася сапраўдная сэлфі-зона, якую аблюбавалі не толькі вучні, але і вяскоўцы.

Выпускники-плотники, лучшая актриса КВН и туя в подарок. В Жуховичской средней школе вручили аттестаты

Выпускники-плотники, лучшая актриса КВН и туя в подарок. В Жуховичской средней школе вручили аттестаты

Выпускники-плотники, лучшая актриса КВН и туя в подарок. В Жуховичской средней школе вручили аттестаты

Выпускники-плотники, лучшая актриса КВН и туя в подарок. В Жуховичской средней школе вручили аттестаты

Безумоўна, Жухавіцкай школе ёсць кім і чым ганарыцца, і прайшоўшы навучальны год адзначаны новымі перамогамі і дасягненнямі. Гэта дыплом трэцяй ступені абласнога анлайн-праекта “Клёвыя канікулы”, першае месца ў раённым этапе рэспубліканскай  алімпіяды па фізічнай культуры, дыплом трэцяй ступені на абласным турыстычным конкурсе. На раённых этапах шматлікіх конкурсаў заваявана 20 дыпломаў.

Самай тытулаванай выпускніцай бягучага навучальнага года стала Аляксандра Полагава.  Дзяўчына — дыпламантка першай ступені  IV міжнароднай алімпіяды па рускай мове і рускай культуры “Рускае слова”, уладальніца дыплома другой ступені Рэспубліканскага творчага конкурса юных чытальнікаў “Жывая класіка” і дыплома першай ступені ў намінацыі “Лепшая актрыса гульні” на абласным фестывалі клуба вясёлых і знаходлівых. І гэта толькі самыя гучныя перамогі дзяўчыны, партрэт якой, дарэчы, у бягучым годзе занесены на раённую дзіцячую Дошку гонару.

Выпускники-плотники, лучшая актриса КВН и туя в подарок. В Жуховичской средней школе вручили аттестаты

Аляксандра адказала на тры пытанні карэспандэнта “Полымя”.

— Якім ты бачыш сваё студэнцкае жыццё?

— Я мару звязаць свой лёс з рускай філалогіяй. І ў першую чаргу хачу стаць актыўнай студэнткай, якая будзе не толькі старанна вучыцца, але і знойдзе сябе ў чымсьці яшчэ, напрыклад, на сцэне. Магчыма, адкрыюцца нейкія новыя здольнасці, пра якія я сама яшчэ не ведаю.

— Якой ты бачыш сябе праз 5 гадоў?

— Вядома, у мяне ўжо будзе дыплом і прафесія. Магчыма, ужо паспею папрацаваць. Але галоўнае для мяне — стаць добрым чалавекам, які змог бы дапамагчы другім, не прайсці міма чужой бяды.

— А праз 10 гадоў?

— Мяркую, у мяне ужо будзе сям’я, я мару, каб яна была вялікая. Добра было б зрабіць кар’еру і стаць незалежнай: ад абставін, ад фінансавай падтрымкі. Увогуле, каб ісці сваёй дарогай і не збочваць.

Фотаімгненні свята

Выпускники-плотники, лучшая актриса КВН и туя в подарок. В Жуховичской средней школе вручили аттестаты

Выпускники-плотники, лучшая актриса КВН и туя в подарок. В Жуховичской средней школе вручили аттестаты

Выпускники-плотники, лучшая актриса КВН и туя в подарок. В Жуховичской средней школе вручили аттестаты

Выпускники-плотники, лучшая актриса КВН и туя в подарок. В Жуховичской средней школе вручили аттестаты

Выпускники-плотники, лучшая актриса КВН и туя в подарок. В Жуховичской средней школе вручили аттестаты

Выпускники-плотники, лучшая актриса КВН и туя в подарок. В Жуховичской средней школе вручили аттестаты

Выпускники-плотники, лучшая актриса КВН и туя в подарок. В Жуховичской средней школе вручили аттестаты

Выпускники-плотники, лучшая актриса КВН и туя в подарок. В Жуховичской средней школе вручили аттестаты

Выпускники-плотники, лучшая актриса КВН и туя в подарок. В Жуховичской средней школе вручили аттестаты

Іна ЛЕЙКА

Фота аўтара

←В Минске сократили интервал движения общественного транспорта. Что будет ходить чаще

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика