Каля Століна са стральбой затрымалі мужчын у балаклавах, якія ішлі ва Украіну

Источник материала:  
03.06.2020 13:18 — Разное
Каля Століна са стральбой затрымалі мужчын у балаклавах, якія ішлі ва Украіну
Затрыманне парушальнікаў / З архіву bymedia.net

У Столінскім раёне са стральбой затрымалі двух мужчын у балаклавах, якія ішлі ва Украіну. Здарэнне адбылося 2 чэрвеня. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, у кіламетры ад мяжы беларускія памежнікі заўважылі аўтамабіль Volkswagen. Ён спыніўся, а двое мужчын выйшлі, апранулі камуфляваныя балаклавы і пайшлі на поўдзень. Не было сумнення, што яны хочуць нелегальна перайсці мяжу. Загад спыніцца яны не выканалі — пабеглі да мяжы. Тады адзін з памежнікаў зрабіў папераджальныя стрэлы ў паветра. Пасля гэтага зламыснікаў, а пазней і вадзіцеля машыны, удалося затрымаць.

Адзін з мужчын з'яўляецца жыхаром Століна, іншы — рабочага пасёлка Рэчыца Столінскага раёна. Ім пагражае штраф ці адміністрацыйны арышт. Пра тое, з якой мэтай столінцы збіраліся парушыць мяжу, не паведамляецца.

←«Чтобы, не дай Бог, дети не попали в ДТП». ГАИ беседует с родителями школьников онлайн

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика