У сацыяльна-педагагічным цэнтры г.Пінска адзначылі Дзень аховы дзяцей

Источник материала:  
02.06.2020 — Разное
> Міжнародны дзень аховы дзяцей — свята, якое закранае кожнага. Адзначалі яго і ў сацыяльна-педагагічным цэнтры г.Пінска.
















Сёння тут знаходзіцца больш за дваццаць выхаванцаў. Іпакінуць іх без увагі не маглі: работнікі цэнтра падрыхтавалі для маленькіх непасед гульні, конкурсы і песні.













Госці прыйшлі не з пустымі рукамі. Будаўнічы гіпермаркет перадаў батут, а ВТБ-Банк — валейболь-ную сетку. І якое свята без салодкіх сувеніраў!















Наведаліся да дзяцей таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Амельянюк і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Сачкоўская. Яны пажадалі выхаванцам цэнтра, каб у іх жыцці была сям’я, каб спаўна атрымалі тое, што ім належыць, каб сталі годнымі людзьмі. І каб з твараў ніколі не знікала ўсмешка — добрая і шчырая.



















Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
Фота аўтара
←Сенат Польши принял закон о смешанной системе на выборах президента. Теперь можно и по почте

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика