На большай частцы Беларусі 3 чэрвеня пройдуць дажджы
02.06.2020 13:47
—
Разное

Дажджы чакаюцца ў Беларусі 3 чэрвеня / БЕЛТА
У сераду, 3 чэрвеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе пераменных напрамкаў ўмераны, месцамі парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць +3...+9, удзень тэмпература павысіцца да 13-19 цяпла.