З 1 па 9 чэрвеня ва ўстановах адукацыі краіны, у тым ліку і нашага раёна, праходзяць выпускныя экзамены. Школьнікі здаюць іх па завяршэнні навучання ў 9 і 11 класах.
Сёлета, як і ў папярэднія гады, тэксты і заданні для экзаменацыйных іспытаў аб’яўляюцца па тэлебачанні і радыё, а таксама размяшчаюцца на сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Адзінаццацікласнікам трэба напісаць пераказ па беларускай альбо рускай мове – на выбар, выканаць кантрольную работу па матэматыцы, у вуснай форме здаць іспыты па гісторыі Беларусі і замежнай мове.
Выпускнікі базавай школы – вучні 9-х класаў пішуць дыктоўкі па беларускай альбо рускай мове, выконваюць кантрольную па матэматыцы.
Ва ўстановах адукацыі раёна падчас экзаменацыйных іспытаў прымаюцца неабходныя супрацьэпідэмічныя меры.
На здымках: дзевяцікласнікі СШ №2 імя К.П.Арлоўскага пішуць дыктоўку па беларускай мове; падчас экзаменацыйных іспытаў – вучні 11 класа СШ №1 г.Кіраўска.