1 июня – Международный день защиты детей. За консультацией мы отправляемся к юным правоведам из средней школы №1 г.п. Кореличи

Источник материала:  
01.06.2020 — Разное

Пры сустрэчы з вучнямі 8 “Б” класа сярэдняй школы №1 г.п. Карэлічы адразу разумееш, што перад табой юныя эксперты ў сферы права і, верыцца, будучыя свяцілы юрыспрудэнцыі.

1 июня – Международный день защиты детей. За консультацией мы отправляемся к юным правоведам из средней школы №1 г.п. Кореличи

– Наш клас прававога напрамку сфарміраваўся ў снежні 2017 года, – пачынае азнаямленчую экскурсію стараста Марыя Талака. – Зараз нас 13 чалавек, але было больш. Проста адзін вучань паступіў у кадэцкае вучылішча, другая дзяўчынка перайшла ў спартыўны клас, а яшчэ двое аднакласнікаў – у абласную школу алімпійскага рэзерву.

Да размовы прыядноўваецца дырэктар школы Алена Вярбіцкая:

– Але гісторыя класаў прававога напрамку ў нашай установе пачынаецца яшчэ ў 2008 годзе. З той пары мы ў супрацоўніцтве з Акадэміяй МУС Рэспублікі Беларусь мелі некалькі такіх выпускаў. Больш таго, сёння былыя вучні прававога класа ўжо працуюць у сферы юрыспрудэнцыі. Вядома, гэта вельмі добра, што дзеці пасля школы паступаюць у Акадэмію МУС РБ ці іншыя ўстановы адукацыі юрыдычнага профілю. Але наша задача не толькі прафарыентацыйная. Важна, каб дзеці раслі законапаслухмянымі, адказнымі, дысцыплінаванымі, з моцным маральным стрыжнем, з павагай да духоўных каштоўнасцей, з разуменнем сутнасці дзяржаўнасці, а таксама сваіх правоў і абавязкаў. І, сапраўды, на вучняў прававога класа можна пакласціся ў любой сітуацыі.

Класны кіраўнік 8 “Б” класа Людміла Крывіцкая таксама адзначае выключныя рысы, уласцівыя юным правазнаўцам:

– Мой педагагічны стаж складае больш за 30 гадоў. За гэты час я сустракала дзяцей з рознымі характарамі і светапоглядамі. І магу ўпэўнена сказаць, што вучні прававога класа валодаюць асаблівымі якасцямі. Яны растуць патрыятычна выхаванымі і актыўнымі грамадзянамі, вядуць здаровы лад жыцця, удзельнічаюць у шматлікіх мерапрыемствах. Адпаведным чынам для гэтых дзяцей пабудаваны і вучэбны працэс. Упор робіцца на матэматыку і фізкультуру. Шмат увагі надаецца гісторыі. Дадаткова праводзяцца заняткі аб’яднання “Юны правазнаўца” і матэматычнага факультатыву. Звярніце ўвагу і на вучэбны кабінет, дзе размешчаны Дзяржаўныя герб і сцяг Рэспублікі Беларусь, тэкст Гімна нашай краіны. Апроч таго, тут знаходзяцца гімн і сцяг Карэліч. А на зменным стэндзе на працягу года можна знайсці інфармацыю пра Акадэмію МУС РБ, здымкі пераможцаў алімпіяд, конкурсаў, турніраў і акцый, фотасправаздачы з мерапрыемстваў. Таксама ў нашых вучняў свая форма: пагоны з літарамі ПК і гальштукі сіняга колеру.

1 июня – Международный день защиты детей. За консультацией мы отправляемся к юным правоведам из средней школы №1 г.п. Кореличи

Шмат цікавага пра жыццё класа расказваюць і самі юныя правазнаўцы.

– Мы вывучаем Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, кодэксы, законы і іншыя важныя дакументы. Так што можам нават даць кансультацыю сябрам і родным, – дзеляцца васьмікласнікі. – Нядаўна разглядалі пытанне, чаму неабходна абараняць правы дзяцей. Гаварылі пра тое, як важна, каб хлопчыкі і дзяўчынкі раслі ў спрыяльнай атмасферы, адчувалі сябе ў бяспецы і мелі правы на жыццё, роўнасць, адпачынак, харчаванне, медыцынскую дапамогу, вольны час, адукацыю, клопат з боку дарослых і абарону ад эксплуатацыі. Увогуле, у нас заўжды цікава і дынамічна праходзяць класныя і інфармацыйныя гадзіны, інтэрактыўныя падарожжы, дыскусійныя размовы і круглыя сталы. Апроч таго, мы заўжды гатовыя да ўдзелу ў любых падзеях. Так, у інтэлектуальнай гульні “Піянерскі КВІЗ” мы сталі лепшымі ў школе і раёне, а на вобласці заваявалі бронзу. Актыўныя мы і ў спорце. Не так даўно на першынстве раёна па гандболе занялі першае месца. Заўжды з дыпломамі мы вяртаемся з раённага конкурсу-агляду строю і песні. З апошніх узнагарод у нас там 2 месца. Задзейнічаны мы таксама ў школьным валанцёрскім атрадзе “Три “П”: помоги, подскажи, послушай”.

1 июня – Международный день защиты детей. За консультацией мы отправляемся к юным правоведам из средней школы №1 г.п. Кореличи

Усё ў парадку ў вучняў прававога класа і з прадметнымі алімпіядамі. Ксенія Шавейка дэманструе добрыя веды па фізіцы, англійскай і беларускай мовах, Анастасія Турок – па матэматыцы, Віктар Дзмітровіч – па працоўным навучанні, Лізавета Шавейка – па беларускай мове.

Не абыходзяць увагай васьмікласнікі конкурсы, якія праводзяцца Акадэміяй МУС РБ. Так, Лізавета Шавейка пісала сачыненні на тэмы “Чаму я вырашыла стаць юрыстам” і “Пісьмо супрацоўніку міліцыі”.

Дарэчы, у прававым класе, сапраўды, нямала тых, хто плануе звязаць будучыню з юрыспрудэнцыяй і нават хоча стаць пракурорам.

Падтрымліваюць юных правазнаўцаў у гэтым жаданні прадстаўнікі мясцовага РАУС, аддзялення Дэпартамента аховы МУС РБ, Натарыяльнай канторы г.п. Карэлічы, дзе для школьнікаў праводзяцца экскурсіі і сустрэчы.

Адным словам, жыццё ў 8 “Б” класе насычанае і яркае, а будучыні мы ім жадаем светлай і паспяховай.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

←Под Гродно Ford влетел в дерево: погиб 17-летний пассажир

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика