Александр Лукашенко: при сборе подписей необходимо интересоваться проблемами людей
25 мая на нарадзе па актуальных сацыяльна-эканамічных і палітычных пытаннях Прэзідэнт адзначыў, што апошнім часам асаблівая ўвага надавалася эканоміцы і лячэнню людзей у сувязі з пандэміяй. Кіраўнікі дзяржаў усёй планеты прынялі сур’ёзныя рашэнні закрыць краіны. Адпаведная абстаноўка, у тым ліку ў асноўных партнёраў Беларусі, паўплывала і на яе эканамічнае развіццё. Як гаварыў беларускі лідар, эканоміка ў нас экспартна арыентаваная. Таму адбыўся пэўны спад, хоць і прымальны. Калі адкрыццё краін будзе больш інтэнсіўным, зможам хутка аднавіць сваю эканоміку.25 мая на нарадзе па актуальных сацыяльна-эканамічных і палітычных пытаннях Прэзідэнт адзначыў, што апошнім часам асаблівая ўвага надавалася эканоміцы і лячэнню людзей у сувязі з пандэміяй. Кіраўнікі дзяржаў усёй планеты прынялі сур’ёзныя рашэнні закрыць краіны. Адпаведная абстаноўка, у тым ліку ў асноўных партнёраў Беларусі, паўплывала і на яе эканамічнае развіццё. Як гаварыў беларускі лідар, эканоміка ў нас экспартна арыентаваная. Таму адбыўся пэўны спад, хоць і прымальны. Калі адкрыццё краін будзе больш інтэнсіўным, зможам хутка аднавіць сваю эканоміку.
Аднак, са слоў Прэзідэнта, нават у цяперашняй сітуацыі многія галіны, такія як сельская гаспадарка, будаўніцтва, ІТ-сектар і шэраг іншых, даюць добры прырост.
– Пытанне будзе з прамысловасцю. Таму што немагчыма было купіць камплектуючыя (усё, што было, зрасходавалі). І, зразумела, прадаць не маглі сваю прадукцыю. Але нарыхтавана нямала, яе пачалі распрадаваць. Гэта добры сігнал на будучыню, – лічыць Аляксандр Лукашэнка.
Эпідсітуацыя
паляпшаецца
На гэтым акцэнтаваў увагу Прэзідэнт. Каронавірус пачаўся з Віцебска. Там сітуацыя па захворваемасці паляпшаецца. Сведчанне таго – перапрафіляванне бальніц, якія рыхтавалі як рэзерв. У Мінску плануюць у бліжэйшы час вяртаць да звычайнай работы шэраг лячэбных устаноў, у тым ліку анкалагічнага і гінекалагічнага профіляў, бальніцу хуткай меддапамогі. Адзначаецца стабілізацыя захворваемасці і нават некаторае зніжэнне ў Мінскай вобласці. Нядрэнная абстаноўка і ў Магілёўскай.
– Калі так, то ў нас застануцца толькі дзве – Брэсцкая і Гомельская, – якія мы павінны кантраляваць. Яны пазней за ўсіх увайшлі ў гэты працэс, – сказаў кіраўнік дзяржавы. І заўважыў, што мы павінны трымаць у галаве другую хвалю. Ніхто не даказаў, што яна будзе і калі прыйдзе, але неабходна рыхтавацца.
Выбары
арганізаваць дастойна
Гэта патрабаванне Кіраўніка дзяржавы. Яшчэ да выбараў ён мае намер сфарміраваць новы склад Урада. Прэзідэнт звярнуў увагу, што работа непасрэдна з людзьмі падчас збору подпісаў – добрая магчымасць вывучыць настрой грамадзян, даведацца пра пытанні, што іх хвалююць.
Звяртаючыся да кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сергяенкі і старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлі Качанавай, кіраўнік дзяржавы папрасіў давесці да ўсіх службовых асоб наступны пасыл:
– На фінішы заўсёды трэба бегчы хутчэй. Таму трэба дастойна правесці гэты фінішны этап пяцігодкі. Так, каб людзі разумелі, з кім яны маюць справу, і маглі параўнаць нашы прапановы з прапановамі нашых альтэрнатыўных кандыдатаў. Наколькі я ведаю, 15 груп збіраюць подпісы, – сказаў лідар дзяржавы. – На сённяшні дзень, мяне інфармуюць, у прынцыпе мы подпісаў сабралі дастатковую колькасць – каля 200 тысяч. Але спыняцца не трэба.
Асобна Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ставіць подпіс або не – гэта права кожнага чалавека. Тут недапушчальны які-небудзь націск. Але ў працэсе збору подпісаў чалавек падзеліцца праблемамі: дзе трэба агароджу адрамантаваць, дах паправіць слабаму чалавеку.
– ...Ёсць пытанні раённага, абласнога ўзроўню. А ёсць нашага. І, здаючы гэты палітычны экзамен, мы павінны вырашыць гэтыя пытанні, – сказаў кіраўнік дзяржавы.
Фэйкі
ў інтэрнэце
Прэзідэнт патрабуе супрацьдзеяння інфармацыі, якая ўкідваецца ў інфармацыйную прастору. На так званых фэйкавых каналах раздуваюць скандалы, як атрымалася з нявыплатамі урачам. Ён даручыў старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлі Качанавай абзваніць усіх губернатараў і проста па-чалавечы папярэ- дзіць іх: калі ёсць якая-небудзь праблема, вырашаць яе на месцы.
Кіраўнік дзяржавы прывёў прыклад.
– Бабруйская хуткая дапамога... Калі медыкі сапраўды працуюць і звязаны з гэтымі эпідэмічнымі працэсамі, дык трэба падтрымаць іх. З іншага боку, варта разумець, што ў роўныя ўмовы мы не можам паста- віць тых, хто сёння выконвае «чыстую» і «брудную» работу. У адваротным выпадку пакрыўдзім тых, хто ходзіць у чырвоную зону і працуе з заражанымі каронавірусам. Таму ўраўнілаўкі быць не павінна. Але мяжа амаль непрыкметная, – дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што аўтары фэйкаў зусім не турбуюцца пра ўрачоў, а толькі імкнуцца да папулярнасці. Але трэба пацярпець. Як заўважыў Прэзідэнт, настане час – усіх паставім на месца.
Пры гэтым адзначыў, што закрываць рот нікому нельга, і няхай людзі гавораць так, як думаюць.
– А журналіст, калі ён журналіст, нейкі блогер або яшчэ нехта павінны пісаць сумленна, аб'ектыўна падаваць інфармацыю, а не ўзнімаць скандал. Калі не сумленна, калі не адпавядае рэчаіснасці, за гэта трэба адказваць. Як гэта было з расійскім Першым каналам, – акцэнтаваў увагу кіраўнік дзяржавы.
Фота БЕЛТА.
Па матэрыялах БЕЛТА і СМІ.