1 чэрвеня — Міжнародны дзень абароны дзяцей

Источник материала:  
29.05.2020 — Разное

Гэты дзень – свое­асаблівы напамін дарослым аб неабходнасці захоўваць і абараняць правы дзяцей, выхоўваць іх дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны, даць ім магчымасць развівацца ў спрыяльных умовах.

1 чэрвеня — Міжнародны дзень абароны дзяцей

Невыпадкова, што Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначаецца 1 чэрвеня – у першы дзень лета. Дзятва з нецярпеннем чакае надыходу гэтай пары года, бо яна – не проста цеплыня і сонейка, а актыўны насычаны адпачынак, падарожжы, сустрэчы з сябрамі… Усё гэта дае рабятам магчымасць назапасіць трывалы багаж прыемных успамінаў і яскравых уражанняў.
У Беларусі ахова дзяцінства, абарона правоў і інтарэсаў дзяцей – адны з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці дзяржавы.
У 2019 годзе на Кіраўшчыне нарадзілася 187 хлопчыкаў і дзяўчынак, а за 4 месяцы сёлетняга – 52 дзіцяці.
У 2019/2020 навучальным годзе 1891 юны кіраўчанін навучаўся ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі раёна,
82 сталі выпускнікамі – закончылі 11-ы клас.
Выхаванцамі дзіцячых дашкольных устаноў раёна з’яўляюцца 683 дзіцяці. Працоўныя калектывы прыкладваюць усе намаганні, каб юным жыхарам было ўтульна, камфортна і весела праводзіць час.
Значная ўвага з боку дзяржавы і грамадства ў цэлым надаецца пытанням абароны дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі.
На здымку: у выхаванцаў ясляў-садка №4 г.Кіраўска – добры настрой!
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

←Дело «хакеров ГРУ»: власти Германии вызвали посла России и заявили о санкциях

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика