У Чавускім раёне п'яны кіроўца на "Маздзе" збіў афіцэра ДАІ

Источник материала:  
28.05.2020 17:09 — Разное
У Чавускім раёне п'яны кіроўца на "Маздзе" збіў афіцэра ДАІ
На месцы здарэння / @pressmvd

У Чавускім раёне п'яны кіроўца на "Маздзе" збіў афіцэра ДАІ. 36-гадовага жыхара Крычава затрымалі. У яго крыві выявілі 2,53 праміле алкаголя, паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС.

Здарэнне абылося 23 траўня. У міліцыю ў Чавусах патэлефанаваў відавочца, які паведаміў пра аўтамабіль, які едзе ў бок раённага цэнтра і кіроўца якога можа быць у стане алкагольнага ап'янення. Сілавікі сустрэлі машыну на ўскраіне горада, але вадзіцель не падпарадкаваўся і не спыніўся. Ён ехаў на хуткасці да 160 кіламетраў за гадзіну. Праз некалькі кіламетраў кіроўца вымушаны быў спыніцца — не змог абагнаць пазадарожнік з прычэпам.

Супрацоўнікі ДАІ паспрабавалі затрымаць парушальніка. Адзін з іх апынуўся ў салоне з боку пярэдняга пасажырскага сядзення. У гэты момант аўтамабіль сарваўся з месца і збіў іншага супрацоўніка ДАІ — ён апынуўся на капоце, ударыўся аб шкло і адляцеў на абочыну. У пацярпелага пазней не выявілі сур'ёзных траўмаў.

Праз некалькі дзясяткаў метраў "Мазда" спынілася — даішнік, які быў у салоне, здолеў выцягнуць ключ з замка запальвання. Кіроўцу схапілі. Крымінальную справу распачалі па факце гвалту і пагрозы прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. На мужчыну склалі адміністрацыйны пратакол за кіраванне аўтамабілем у стане ап'янення.

←Сезон близко. Массовый сбор ягоды в клубничной столице стартует через неделю

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика