Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны на 29 траўня: будзе моцны парывісты вецер
28.05.2020 13:11
—
Разное
Моцны парывісты вецер прагназуецца 29 траўня / БЕЛТА
У пятніцу, 29 траўня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы па паўднёвым усходзе краіны пройдуць дажджы, навальніцы, часам моцныя дажджы. Таксама дажджы будуць зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі. Месцамі прагрымяць навальніцы, пройдуць моцныя дажджы.
Сінлптыкі перасцерагаюць пра моцны парывісты вецер — да 15-18 метраў за секунду. Уначы ён прагназуецца па паўднёвым усходзе, а ўдзень — у многіх раёнах краіны.
Уначы тэрмометра пакажуць 7-13 вышэй за нуль. Удзень чакаецца 13-18 цяпла, па паўднёвым усходзе — да 19-23 са знакам "плюс".