Гродзенец мяняў у банку 1000 еўра, а выявілася, што гэта 1000 долараў Зімбабве
У Гродне выявілі рэдкую фальшыўку / grodnonews.by
Рэдкая фальшыўка трапіла ў рукі да гродзенскіх экспертаў: умельцы ператварылі 1000 зімбабвійскіх долараў у 1000 еўра. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА распавялі ва ўпраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці.
65-гадовы гродзенец прыйшоў у банк, каб абмяняць купюру ў 1000 еўра. Супрацоўніца банка засумнявалася ў сапраўднасці банкноты і паведаміла пра гэта ў міліцыю. Праваахоўнікі забралі купюру на экспертызу.
Спецыялісты выявілі, што перад імі купюра рэзервовага банка Зімбабвэ наміналам 1000 долараў узору 2007 года. Фальшываманетчыкі з дапамогай кам'ютарнай тэхнікі перарабілі на банкноце назву банка і валюты, а таксама некаторыя малюнкі.
Уладальнік купюры распавёў, што яна дасталася яму некалькі гадоў таму ў спадчыну ад бацькі. Мужчына не здагадваўся, што грошы могуць быць фальшывымі.
Дарэчы, за апошнія тры гады гродзенскім экспертам толькі адзін раз траплялі на праверку зімбабвійскія долары.