Актывісты БРСМ дапамагаюць самотна пражываючым

Источник материала:  
27.05.2020 — Разное
> У апошўнія дні актывісты БРСМ праводзілі дабрадзейныя мерапрыемствы у рамках акцыі «Тыдзень дабра». Пінская моладзь далучылася да традыцыйнага рэспубліканскага праекту «Мы выбіраем дапамогу сталым людзям».







Кожную вясну навучэнцы каледжаў і ліцэя Пінска дапамагаюць сталым гаражанам па гаспадарцы. Валанцёры аграрна-тэхнічнага каледжа і прафесіянальна-тэхнічнага каледжа машынабудавання адгукнуліся на просьбы самотна пражываючых пінчанак: калолі і складвалі дровы, выносілі смеццез двароў. Акрамя таго, дапамаглі навесці парадак ў хаце, памылі вокны.







Непасрэдны ўдзел у такіх акцыях дапамагае сучаснай моладзі звярнуць увагу на праблемы сталых людзей, вучыць іх быць спачувальнымі, працаватымі.







Увогуле валанцёрскі рух на Берасцейшчыне - гэта больш за 3 000 неабыякавых маладых людзей, якія заўжды гатовы прыйсці на дапамогу ў цяжкую хвіліну. 

Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
Фота аўтара

Нагадваем, што працягваюць работу «гарачыя моладзевыя лініі», на якія могуць звярнуцца сталыя грамадзяне за дапамогай. Телефоны: 8 (0165) 65-31-99 (тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання) і 8 (0165) 62-41-38 (БРСМ).

←В Червенском районе пьяный отец в воспитательных целях ударил сына ножом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика