У Дзяржынску п'яная шматдзетная маці на машыне з дзецьмі трапіла ў ДТЗ

Источник материала:  
26.05.2020 10:37 — Разное
У Дзяржынску п'яная шматдзетная маці на машыне з дзецьмі трапіла ў ДТЗ
Гэта не першы выпадак, калі шматдзетныя маці садзяцца за руль у нецвярозым стане / Ілюстрацыйнае фота

У Дзяржынску п'яная шматдзетная маці везла ў машыне сваіх траіх дзяцей (двое ва ўзросце 8 гадоў, адно — 12 гадоў) і ўчыніла ДТЗ. 29-гадовая жанчына рухалася на "Рэно Логан" па Мінскай вуліцы ў накірунку сталіцы. У нейкі момант яна не саўладала з кіраваннем і аўтамабіль з'ехаў у правы кювет. На шчасце, дзеці не пацярпелі (дарэчы, яны былі без спецыяльных утрымліваючых прыстасаванняў). Як паведамляе прэс-служба ДАІ Мінскай вобласці, па выніках асведчання ў жанчыны выявілі 1,45 праміле.

Гэта не першы такі выпадак. Напрыклад, амаль два гады таму каля Гомеля п'яная маці везла на аўтамабілі дваіх дзяцей і трапіла ў аварыю.

←«Американцы» вместе с «русскими». Су-30 и F-16 Венесуэлы сопроводили иранские танкеры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика