Зона отдыха среди панских лип появилась в Ситькове

Источник материала:  
07.05.2020 — Разное
>

Зона отдыха среди панских лип появилась в Ситькове Працягваецца Год малой радзімы. Хочацца, каб нашы родныя мястэчкі былі чыстымі і ўтульнымі, каб імі ганарыліся. У Сіцькове ажыццявілі праект «Зона адпачынку сярод панскіх ліп».

У цэнтры вёскі Сіцькова-2, зусім блізка ля дарогі знаходзяцца ўнікальныя помнікі прыроды: стагадовыя дубы-веліканы, серабрыстыя таполі і ліпы, пасаджаныя яшчэ пры пане Гарунеўскім. Растуць яны недалёка ад школы. Побач абеліск загінулым воінам. Штогод напярэдадні Дня Перамогі тут прымаюць у піянеры вучняў чацвёртых класаў. Чаму б не стварыць у гэтым месцы міні-парк, дзе будуць адпачываць і школьнікі, і дарослыя, і людзі сталага ўзросту?


Зона отдыха среди панских лип появилась в Ситькове З ідэі ўзнік сацыяльна-экалагічны праект «Зона адпачынку сярод панскіх ліп» у рамках раённага этапа дзіцячага экалагічнага форума «Зялёная планета». Засталося ажыццявіць.


Далучыліся да справы настаўнікі і тэхнічныя работнікі школы: арганізавалі суботнік па ўборцы тэрыторыі. Праца кіпела, кожны знайшоў сабе занятак. Згрэблі сухое лісце, сабралі ламачча і старыя сукі, знеслі ўсё гэта ў кучы і спалілі. Высеклі маладыя парасткі, прыбралі смецце. Зрабілі зручныя лаўкі, пафарбавалі іх у зялёны колер. Выгляд зусім змяніўся!


Прыемна паглядзець на вынік сваіх старанняў. Хочацца, каб так чыста і ўтульна было і надалей, каб людзі цанілі чужую працу, падтрымлівалі чысціню і парадак. Так мы зможам захаваць прыгажосць вакол сябе.

Фотаматэрыял прадастаўлены Сіцькоўскай ЯС-БШ.
Алена БУДА, вучаніца 8 класа Сіцькоўскай ЯС-БШ.

←Иностранца, который занимался незаконным сбытом респираторов в Минске, задержали повторно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика