Ушанавалі лепшых жывёлаводаў

Источник материала:  
06.05.2020 — Разное

Упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, прэзідыумам раённага камітэта “Беларускага прафсаюза работнікаў АПК” і раённым аграпрамысловым саюзам “БелАПС” штоквартальна падводзяцца вынікі раённага спаборніцтва ў галіне жывёлагадоўлі.
На бягучым тыдні старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, намеснік старшыні — начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Осіпаў, старшыня Магілёўскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Генадзь Чорны, старшыня раённага савета аграпрамысловага саюза “БелАПС” Іван Рыняк, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер наведалі калектывы-пераможцы ферм і комплексаў, па выніках работы за 1 квартал бягучага года, уручылі ім і асобным працаўнікам заслужаныя ўзнагароды і падарункі.

Ушанавалі лепшых жывёлаводаў

Ушанавалі лепшых жывёлаводаў

Ушанавалі лепшых жывёлаводаў

Госці выказалі шчырыя словы ўдзячнасці за старанную і добрасумленную працу лепшым прадстаўнікам жывёлагадоўчай галіны, павіншавалі з заслужанымі перамогамі, пажадалі і надалей дасягаць высокіх вытворчых паказчыкаў, а таксама ўручылі каштоўныя падарункі ад раённага аграпрамысловага саюза і райкама прафсаюза работнікаў АПК.
Сярод калектываў малочна-таварных ферм, якія ажыццяўляюць даенне кароў у малакаправод, лепшых вынікаў дабіліся працаўнікі МТФ “Чыгірынка” СГФ РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”, абсталяваных даільнымі заламі – МТК “Мышкавічы” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”.
На дарошчванні маладняку БРЖ (да 3-х месячнага ўзросту) пераможцам прызнаны калектыў жывёлагадоўчай фермы «Кірава» ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага», на вырошчванні – жывёлагадоўчай фермы «П.Слабада» ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.
На вырошчванні цёлак лепшымі прызнаны працаўнікі фермы «Дваранінавічы» КСУП «Чырвоны баец».
На адкорме БРЖ налепшых выотворчых паказчыкаў дасягнулі жывёлаводы фермы “Барсукі” КСУП “Чырвоны баец”.
Сярод аператараў машыннага даення кароў у малакапровад найлепшых вынікаў дасягнулі Аксана Брага і Ірына Канстанцінава з МТФ “Чыгірынка” СГФ РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”. Сярод звёнаў аператараў машыннага даення, ажыццяўляючых даенне кароў у дальным зале, лепшымі сталі Наталля Пекліна і Таццяна Біч з МТК “Дваранінавічы” КСУП “Чырвоны баец”.
На раздоі кароў лепшыя працоўныя вынікі ў Раісы Шкрадюк і Таццяны Костка з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”.
Лепшым аператарам па дарошчванні БРЖ сталі Таццяна Чарнова, Наталля Тарэлка і Таццяна Юрчанка (МТК “Кірава” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, на вырочшванні БРЖ – Алена Кучынская, Раіса Новікава і Святлана Пятруша (ферма “Стаўпішчы” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”).
У ліку лідараў па вырошчванні цялушак Наталля Скрыпунова (ферма “Негаўля” філіял СВК “Бераснёўскі”. На адкорме БРЖ значных вынікаў дасягнулі Мікалай Фарчанаў і Наталля Навуменка (ферма “Дваранінавічы” КСУП “Чырвоны баец”).
Падобныя мерапрыемствы яскрава сведчаць аб тым, што Кіраўшчына — край працавітых і самаадданых людзей, якія сваёй стараннай і адказнай працай дабіваюцца высокіх вытворчых паказчыкаў.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

←Обычная квартира в деревне Заслоново превратилась в место для изготовления браги

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика