Дзіцячая пляцоўка – лепшае месца для гульні, адпачынку, спорту і пазнавальнага развіцця

Источник материала:  
04.05.2020 — Разное

Вясна – гэта не толькі час абуджэння прыроды, але і пара абнаўлення і пераменаў. Суботнік – добрая традыцыя, якая нагадвае, што неабходна прывесці ў парадак свой двор, сваю вуліцу, свой аграгарадок, сваю планету і любімы яслі-сад. Дашкольная ўстанова – гэта тое самае месца, дзе дзеці  праводзяць асноўную частку свайго дня. Дзіцячы сад становіцца для многіх выхаванцаў практычна другім домам, і, вядома ж, хочацца, каб ён быў камфортным і добраўпарадкаваным як знутры, так і звонку. Чыстая, дагледжаная тэрыторыя дзіцячага сада заўсёды радуе вока супрацоўнікаў, бацькоў, нашых выхаванцаў і ўсіх навакольных.

Дзіцячая пляцоўка – лепшае месца для гульні, адпачынку, спорту і пазнавальнага развіцця

25 красавіка калектыў яслей-сада аг. Геранёны прыняў актыўны ўдзел у вясновым суботніку па ўборцы і добраўпарадкаванню тэрыторыі  і прылеглых участкаў па ўсім перыметры ўстановы. Вясновы пагодлівы дзень спрыяў выдатнаму настрою: усе працавалі дружна і весела, з добрым запалам, вялікім душэўным уздымам, бо разумелі важнасць гэтага мерапрыемства не толькі для яслей-сада, але і для аграгарадка ў цэлым. Мы падмяталі і грабалі, разбівалі новыя, прыгожыя клумбы, будавалі сваімі рукамі машынкі, караблікі і альтанкі, фарбавалі і абнаўлялі гульнявое абсталяванне… 

Дзіцячая пляцоўка – лепшае месца для гульні, адпачынку, спорту і пазнавальнага развіцця

Раптам усе прагулачныя пляцоўкі зазіхацелі новымі яркімі фарбамі, а наш яслі-сад стаў яшчэ больш ўтульным і прыгажэйшым! Самае галоўнае,  усе нашы новаўвядзенні абрадавалі дзетак, ім вельмі камфортна і прыемна гуляць на сваёй пляцоўцы.                                                                                    

Створаныя ўмовы  на тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі ўзбагачаюць гульнявую дзейнасць дзяцей, павышаюць рухальную актыўнасць на прагулках, а таксама дазваляюць педагогам ўнесці разнастайнасць у адукацыйную дзейнасць з дзецьмі ў галіне пазнавальнага развіцця. І толькі мы, дарослыя, можам стварыць атмасферу цяпла і камфорту для нашых выхаванцаў!

М. Дзіяк, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці  дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад аг. Геранёны”.

←У аўторак у Беларусі будзе да +20

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика