24 красавіка па паўднёвым захадзе Беларусі будзе да +20
23.04.2020 15:50
—
Разное

24 красавіка ў Беларусі будзе да +20 / БЕЛТА
У пятніцу, 24 красавіка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы будзе пераважна без ападкаў, днём месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца заходні ўмераны, удзень — парывісты.
Уначы будзе 1-7 са знакам "плюс", у асобных раёнах па поўдні ад 0 да -2. Удзень чакаецца 12-18 цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да +20.