Люстрадзён на сёння
12.04.2020
—
Разное

12 красавіка 2001 г. рашэннем Ваўкавыскага райвыканкама № 225 было зацверджана Палажэнне аб гербе горада Ваўкавыска і Ваўкавыскага раёна і Палажэнне аб сцягу горада Ваўкавыска і Ваўкавыскага раёна.
Герб уяўляе сабой блакітнае поле барочнага шчыта, на якім пасярэдзіне размяшчаецца срэбны малюнак белага ваўка ў поўны рост.
На блакітным палотнішчы сьцяга ў цэнтры срэбны малюнак белага ваўка ў поўны рост.