На выхадных – пахаладанне, моцны вецер

Источник материала:  
10.04.2020 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У пятніцу, 10 красавіка, чакаецца моцны паўночна-заходні вецер — 6 — 8 м/с, з парывамі да 14. Надвор’е — воблачнае з праясненнямі, без ападкаў. Удзень — +8…+11 °С, ноччу — -1…+3 °С.

На выхадных – пахаладанне, моцны вецер

У суботу вецер напрамку не памяняе, але стане больш лагодны: не больш за 5 м/с. Сіноптыкі перадаюць малавоблачнае надвор’е, ападкаў не прадбачыцца. Дзённая тэмпература — 7…9 градусаў вышэй за нуль, уначы — 0…+1 °С.

Нядзеля будзе хмарнай і таксама з праясненнямі на працягу дня. Ізноў ападкаў не прагназуецца. Вецер — паўднёва-заходні — да 7 м/с. 11…13 градусаў цяпла — удзень, 7…8 — ноччу.

У панядзелак — у асноўным пахмурна, без дажджу, але цяплей: удзень — +15…+17 °С. Вецер — пераменных напрамкаў да 9 м/с, парывы могуць дасягаць 18 м/с. Уначы — 5…8 градусаў са знакам “+”.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←11 апреля - Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика