У асобных раёнах Віцебшчыны 10 красавіка магчымы мокры снег
09.04.2020 15:17
—
Разное
БЕЛТА
У пятніцу, 10 красавіка, уначы па Беларусі месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, паведамляе Белгідрамет.
Днём будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах Віцебскай вобласці прагназуюцца невялікія ападкі — дождж, магчымы мокры снег. Вецер будзе паўночна-заходні — умераны да парывістага.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад -2 па паўночным захадзе да +7 па паўднёвым усходзе. Удзень чакаецца 7-13 вышэй за нуль.
На выходных прагназуецца пахаладанне.