У Гомелі на выхадзе з цягніка затрымалі дзяўчыну з наркотыкамі
Пакецік з наркотыкам / @pressmvd
У Гомелі на выхадзе з цягніка з Мінска міліцыянеры затрымалі 23-гадовую дзяўчыну з наркотыкамі. Яна працавала на інтэрнэт-краму, рабіла закладкі і прывезла 44 грамы альфа-PVP са сталіцы. Падчас затрымання ў яе, акрамя наркотыкаў, знайшлі электронныя вагі, пакеты для фасоўкі, ізастужку. Прэс-служба МУС апублікавала ў Telegram фота і відэа.
Высветлілася, што раней дзяўчына працавала на падобную віцебскую інтэрнэт-краму, якая арганізоўвала закладкі таксама ў Жлобіне і Гомелі. Але ў канцы сакавіка ў Віцебску затрымалі 27-гадовую аператара і адміністратара. Пасля гэтага аператыўнікі знайшлі больш за дзясятак схованак, у тым ліку і ў Гомелі. Гамяльчанка, страціўшы сувязь з Віцебскам, знайшла сабе "працу" ў родным горадзе. Як аказалася, ненадоўга.
Ужо на наступны дзень пасля затрымання на вакзале, гомельскія міліцыянеры схапілі яшчэ двух наркакур'ераў.