8 красавіка па паўднёвым захадзе Беларусі будзе да +21
07.04.2020 13:53
—
Разное
БЕЛТА
У сераду, 8 красавіка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.
Вецер будзе паўднёва-заходні, удзень з пераходам на паўночна-заходні ўмераны. Па паўночным усходзе краіны прагназуецца парывісты вецер.
Уначы тэрмометры пакажуць 0...+6, месцамі па поўдні будзе да 3 градусаў марозу. Удзень чакаецца 12-18 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе краіны будзе да 21 цяпла.