НА ЧАРГОВЫМ СУБОТНІКУ Ў БОРКАХ

Источник материала:  
06.04.2020 — Разное

НА ЧАРГОВЫМ СУБОТНІКУ Ў БОРКАХ

Прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў раёна працягваюць актыўныя работы на замацаваных аб’ектах па добраўпарадкаванні вёскі Боркі ў ходзе рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці ў в.Боркі”. Чарговы суботнік адбыўся тут 4 красавіка.

У межах правядзення Тыдня лесу, які праходзіў у рэспубліцы з 28 сакавіка па 4 красавіка, і быў прысвечаны Году малой радзімы і 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у гэты дзень у Борках была наладжана высадка дрэў згодна ландшафтнага эскіза паркавай зоны і мясцовага возера. У ім прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава. Да кіраўчан далучыліся генеральны дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Уладзімір Раеўскі і работнікі Бабруйскага ДЛГУ “Бабруйскі лясгас” на чале з кіраўніком Андрэем Цвірко. Установай былі прадастаўлены саджанцы дрэў.
Няхай яны растуць пад мірным небам у імя жыцця!
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

←Витебск. Многие ли носят маски и какая ситуация в городе?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика