351 ВЫПАДАК КАРАНАВІРУСНАЙ ІНФЕКЦЫІ

Источник материала:  
04.04.2020 — Разное

351 ВЫПАДАК КАРАНАВІРУСНАЙ ІНФЕКЦЫІ

У Беларусі зарэгістраваны 351 выпадак каранавіруснай інфекцыі, паведаміла журналістам намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан, перадае карэспандэнт БелТА.
Адзін выпадак ёсць у Брэсцкай вобласці, два — у Магілёўскай. У Віцебскай вобласці зарэгістравана 89 выпадкаў, у Гомельскай — 13, у Гродзенскай — шэсць. У Мінску выяўлена 190 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі, у Мінскай вобласці — 50.
Паводле яе слоў, у асноўным выпадкі каранавіруснай інфекцыі рэгіструюцца ў пацыентаў ва ўзросце ад 25 да 64 гадоў, у гэту ўзроставую групу ўваходзяць амаль 50 працэнтаў ад агульнай колькасці зарэгістраваных выпадкаў.
«Наша сітуацыя развіваецца прагназуема, паступальна, і ўсе тыя мерапрыемствы, якія мы праводзілі з самага пачатку ў плане прафілактыкі завозу, а потым у плане прафілактыкі масавага распаўсюджвання каранавіруса, паказалі сваю эфектыўнасць», — адзначыла намеснік начальніка.

←Спасать жизни или экономику во время пандемии? Это ложный выбор МВФ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика