У стацыянарах Беларусі знаходзяцца 254 пацыенты з каранавірусам

Источник материала:  
04.04.2020 — Разное

У стацыянарах Беларусі знаходзяцца 254 чалавекі з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
«У Беларусі рэгіструецца паступальнае павелічэнне колькасці хворых на COVID-19. Большасць выпадкаў – гэта выяўленыя кантакты 1-га і 2-га ўзроўняў», – адзначылі ў прэс-службе. Цяпер 254 чалавекі знаходзяцца на стацыянарным лячэнні з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй. У большасці выпадкаў захворванне праходзіць у лёгкай або сярэдняй форме. 11 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вен­тыляцыі лёгкіх, праведзены медыцынскія кансіліумы з удзелам вядучых інфекцыяніс­таў і анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў. Іх стан ацэньваецца як стабільны. Зарэгістравана 4 выпадкі смерці пацыентаў ва ўзросце, у якіх былі шматлікія хранічныя захворванні, паводле папярэдніх даных, ускладненыя каранавіруснай інфекцыяй.
Паправіліся і выпісаны з медыцынскіх устаноў 46 пацыентаў.
Пад медыцынскім наглядам як кантакты 1-га і 2-га ўзроўняў знаходзяцца 9 тыс. 299 чалавек. З іх 1 тыс. 943 – у стацыянарных умовах.

←Недалеко от Бреста автобус, судя по всему, сбил косулю

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика