У Мінску каля Нацыянальнай бібліятэкі дарогу пераходзіў лось
02.04.2020 21:40
—
Разное

pixabay.com
У Мінску каля Нацыянальнай бібліятэкі дарогу пераходзіў... лось, паведамляе ў Telegram прэс-служба сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі. Здарэнне адбылося ў чацвер, 2 красавіка. Супрацоўнікі ДАІ папярэдзілі кіроўцаў пра жывёлу і пракантралявалі яе сыход у бок лесу.