У Полацку затрымалі ўзброеных "калючых" братоў
31.03.2020 10:43
—
Разное
Забранае ў зламыснікаў / @pressmvd
У Полацку міліцыянеры, пры сілавой падтрымцы АМАПаўцаў, затрымалі двух ўзброеных "калючых" 34-гадовых братоў. У іх быў не толькі абрэз паляўнічай стрэльбы, самаробны рэвальвер, 95 патронаў, але і больш за паўсотні "вожыкаў" для прымусовага спынення транспарту (яны планавалі злачынныя "аперацыі"). Усё гэта знаходзілася ў кватэры і на лецішчы. Эксперты засведчылі, што зброя — баявая. Крымінальную справу распачалі па факце незаконнага абароту агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбухоўкі, паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС.
Вядома, што раней адзін з братоў быў асуджаны за разбойны напад у Расіі.