Бетонамяшалка ў Мінску ўрэзалася ў "ГАЗ", дзе было чацвёра дзяцей
30.03.2020 19:03
—
Разное
ДТЗ у Мінску / ДАІ
У Мінску ў ДТЗ трапіў аўтамабіль, у якім было чацвёра дзяцей, паведамляе ДАІ сталіцы ў сваім Telegram-канале.
32-гадовы кіроўца бетонамяшалкі "КамАЗ" ехаў па Партызанскім праспекце з боку вуліцы Бехцерава ў напрамку вуліцы Жылуновіча ў першай паласе. Мужчына не трымаў бяспечную дыстанцыю і ўрэзаўся ў "ГАЗ", які спыніўся на чырвоны сігнал святлафора. Пасля ўдару "КамАЗ" выехаў за межы праезнай часткі.
У "ГАЗе" ехалі чацвёра дзяцей у дзіцячых крэслах. Паведамляецца, што пасля ДТЗ 5-гадовае дзіця даставілі ў клініку для агляду.