У Нясвіжы і на тэрытарыяльнай сельскіх выканаўчых камітэтаў працягваецца прафілактычная праца ў жыллёвым фондзе і працоўных калектывах.
Члены назіральных камісій сумесна з работнікамі Нясвіжскага РАНС і прадстаўнікамі іншых зацікаўленых службаў нагадваюць грамадзянам аб правілах бяспекі, парушэнне якіх можа мець самыя сумныя наступствы для жыцця і здароўя.
Пры наведванні домаўладанняў ратавальнікі звяртаюць ўвагу на стан электраправодкі, наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, веданне тэлефонаў экстраных службаў, недапушчэнне пакідання малалетніх дзяцей без нагляду. Супрацоўнікі Нясвіжскага РАНС настойліва рэкамендуюць захоўваць пільнасць пры выкарыстанні электрычных і газавых прыбораў, а таксама пры спальванні на прыдамавых участках смецця.
– Катэгарычна забараняецца выпальваць сухую траву, – нагадваюць грамадзянам ратавальнікі.
– За выпальванне сухой расліннасці, траў і ржышча на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў на зямельных участках – прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Спальваць смецце можна толькі ў зацішнае надвор’е, пры гэтым полымя трэба пастаянна кантраляваць і ні ў якім разе не пакідаць без нагляду. Пры спальванні смецця пляцоўка павінна быць падабрана такім чынам, каб выключыць пажар, а адлегласць ад вогнішча да будынкаў павінна быць не менш за 10 м. Не забывайцеся аб першасных сродках тушэння: вогнетушыцель, ёмістасць з вадой, рыдлёўку. Памятаеце, што хвілінная бестурботнасць можа абгарнуцца непапраўнай трагедыяй. Беражыце сябе і сваю маёмасць!
Разам з актыўнай работай у жыллі работнікі Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць актыўную працу ў прадпрыемствах і арганізацыях раёна. Ратавальнікі звяртаюць увагу работнікаў на неабходнасць захавання правілаў пажарнай бяспекі на працоўных месцах, веданне алгарытмаў дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый, прыводзяць прыклады пажараў якія адбыліся на тэрыторыі рэспублікі, Мінскай вобласці і Нясвіжскага раёна.