У пятніцу, 27 сакавіка, нам абяцаюць бязвоблачнае і цёплае надвор’е: удзень — 10…13 градусаў цяпла. Вецер — паўд-нёвы — 4 — 6 м/с. Уначы — -2…+2 °С.
У суботу — таксама чакаецца ў асноўным яснае надвор’е. Раніцай магчымы туман і пагаршэнне бачнасці на дарозе. Вецер захавае паказчыкі папярэдняга дня. Дзённая тэмпература — 11…14 градусаў вышэй за нуль, ноччу — +1…+4 °С.
Нядзеля будзе пахмурнай, але без ападкаў. Удзень — 10…13 цяпла. Раніцай — туман. Уначы — 2…4 градусы са знакам “+”.
У панядзелак ізноў вернецца холад і воблачнасць. Спецыялісты перадаюць удзень не больш за 2 градусы цяпла, ноччу — мароз 3…2 градусы. Ападкаў не прадбачыцца.
“НН”.