Ганцавіцкі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне з 16 сакавіка па 17 красавіка 2020 года на падставе рашэння Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ад 10 сакавіка 2020г. №1087 “Аб правядзеннь месячніка па добраўпарадкаванні” правесці раённы месячнік па добраўпарадкаванні, азеляненні і навядзенні парадку на тэрыторыі горада Ганцавічы і населеных пунктаў раёна.
У ходзе падрыхтоўкі і правядзення месячніка пастаянна дзеючая камісія па добраўпарадкаванні, створаная па распаражэнню старшыні раённага выканаўчага камітэта, сумесна з зацікаўленымі службамі правядуць камісійнае абследаванне тэрыторый, выявіць праблемныя тэрыторыі і забяспечыць замацаванне прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый для навядзення там належнага парадку. Камісіяй будзе арганізавана работа з насельніцтвам па падтрыманні чысціні і парадку на тэрыторыях індывідуальных домаўладанняў, шматкватэрных жылых дамоў і населеных пунктаў.
Да 1 мая плануецца завяршыць работы па азеляненіі горада Ганцавічы, у тым ліку тэрыторый жылых раёнаў і мікрараёнаў. Да гэтай жа даты будуць падрыхтаваны мемарыяльныя комплексы, воінскія пахаванні, памятнікі воінскай славы і іншыя пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Галіна МІКАЛАЕВАЗ