У Нясвіжскім парку —новыя шпакоўні

Источник материала:  
26.03.2020 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На Нясвіжчыне праходзіць штогадовая веснавая акцыя “Сустракаем крылатых сяброў”.

У Нясвіжскім парку —новыя шпакоўні

 

Яе арганізатары і ўдзельнікі — Нясвіжская інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і навучэнцы ўстаноў адукацыі рэгіёна.

“Новабудоўлі” ўжо з’явіліся ў гарадскім парку. Юныя “архітэктары” паклапаціліся, каб жытло для птушак было не проста зручным, але і прыгожым. Шпакоўні зроблены  з выдумкай, аздоблены прыроднымі матэрыяламі, распісаны фарбамі, і таму прыцягваюць увагу наведвальнікаў паркавай зоны.

У Нясвіжскім парку —новыя шпакоўні
Будаўніцтва  домікаў для птушак працягваецца. З цягам часу шпакоўні плануецца ўстанавіць у лясных масівах Клецкага лясгаса,  “навасёлы” з’явяцца ў прыдарожнай лесапаласе ў Гарадзейскім накірунку. А пакуль птушынымі домікамі з фантазіямі дзяцей можна палюбавацца пры ўваходзе ў парк. А ў чэрвені, у рамках 18-га раённага экалагічнага форуму, аўтары самых цікавых работ будуць узнагароджаны каштоўнымі падарункамі.

Іна ВАСІЛЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←У Беларусі зноў чакаецца пахаладанне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика