Устрымацца ад паездак за мяжу

Источник материала:  
25.03.2020 — Разное

Міністэрства спорту і турыз­му Беларусі настойліва рэкамендуе грамадзянам пакуль устрымацца ад паездак за мяжу. «Па-першае, на карце свету засталося вельмі няшмат краін, дзе няма выпад­каў заражэння інфекцыяй, выкліканай каранавірусам COVID-19. Акрамя таго, сітуа­цыя ўвесь час змяняецца, і калі ўчора яшчэ мож­на было ўехаць на тэрыторыю якой-небудзь дзяржавы, то заўтра такая магчымасць можа быць выключана. Па-другое, нават дабраўшыся да месца адпачынку, турысты затым маюць вялікія цяжкасці з вяртаннем на радзіму з-за таго, што многія краіны ўводзяць забарону на ўезд іншаземцаў, у тым ліку якія едуць транзітам», – растлумачылі ў прэс-службе.

←А это точно не автобусная остановка? Японские архитекторы показали, как строить дешевые дома

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика