Да +12 будзе 26 сакавіка
25.03.2020 15:14
—
Разное

БЕЛТА
У чацвер, 26 сакавіка, надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць антыцыклон з цэнтрам над нашай краінай, паведамляе Белгідрамет.
Чакаецца малавоблачнае надвор'е, без ападкаў. Вецер будзе няўстойлівы слабы.
Уначы будзе -1...-6, месцамі прагназуецца 7-9 градусаў марозу. Удзень сіноптыкі абяцаюць ад 7 да 12 цяпла.