Сярод фіналістаў конкурсу ідэй “Першыя” – гімназіст Канстанцін Муліца

Источник материала:  
25.03.2020 — Разное

Падведзены вынікі трэцяга этапа сацыяльна-адукацыйнага праекта для вучняў 9-х, 10-х і 11-х класаў «Першыя»: 10 школьнікаў з усёй краіны публічна прадставяць свае ідэі па экалогіі, тэхналогіям, інклюзіі і культурына маштабнай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk. У тым ліку і 10-класнік з Іўя, а таксама 11-класніца з Крэва.

Больш за 1000 школьнікаў прынялі ўдзел у адукацыйных воркшопах у Мінску і крэатонах у Гомелі, Віцебску, Магілеве і Гродне. І больш за 100 з іх даслалі відэапрэзентацыі сваіх ідэй для ўдзелу ў конкурсе. Найбольшую цікавасць беларускія старшакласнікі праявілі да кірунку «Культура»– 39%, а таксама «Экалогія»– 27% і «Тэхналогіі»– 24%, «Інклюзія»– 10%.

Журы выбрала дзясятку найлепшых ідэй. Аўтары прадставяць іх самастойна на маштабнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk, правядзенне якой запланавана на май. Кожны з фіналістаўбудзе рыхтаваць 10-хвілінную прамову для TEDxYouth@Minsk разам з ментарамі – прадстаўнікамі беларускай супольнасці TED. Пасля выніковай прэзентацыі сваіх ідэй усе пераможцы атрымаюць у падарунак iPhoneXs.

У фінал конкурсу прайшлі:

Алексін Самуіл, самастойнае навучанне, г. Мінск, 11 клас (кірунак «Тэхналогіі»);

Ананіч Павел, вучань ДУА «Сярэдняя школа №21 г. Магілёва», 11 клас (кірунак «Культура»);

Грынюк Лізавета, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Слуцка», 10 клас (кірунак «Тэхналогіі»);

Кундзір Настасся, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №12 г. Віцебска», 9 клас (кірунак «Культура»);

Муліца Канстанцін, вучань ДУА «Гімназія №1 г. Іўе», 10 клас (кірунак «Экалогія»);

Рабчук Дзяніс, вучань ДУА «Гімназія №1 г. Брэста», 10 клас (кірунак «Культура»);

Себік Ангеліна, вучаніца ДУА «Гімназія №10 г. Гомеля», 10 клас (кірунак «Культура»);

Канстанцін Муліца распрацаваў інтэрактыўны анлайн-сэрвіс з экалагічнай інфармацыяй простай мовай, які яшчэ і дапаможа ў запуску лакальных эка-акцый. 

Сацыяльна-адукацыйны праект #Першыя ладзіцца кампаніяй А1 пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk і партала TUT.by. Гэта конкурс яскравых ідэй пакалення Z: вучняў 9-х, 10-х і 11-х класаў.

←Что должен знать покупатель, если продавец не выдает чек.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика