Якім быў класік дома, і чаму так рана абарваўся яго шлях. Што пакажуць у дакументальным фільме пра Уладзіміра Караткевіча?

Источник материала:  
22.03.2020 20:54 — Разное

Навіны Беларусі. Увосень мы адзначым юбілей – 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, паведамілі ў праграме «Неделя» на СТВ. Гэта той выпадак, калі ніякіх рэгалій і эпітэтаў у імя і прозвішча дадаваць не трэба: з яго творчасцю глыбока або павярхоўна знаёмыя практычна ўсе ў нашай краіне і многія за яе межамі.

Якім быў класік дома, і чаму так рана абарваўся яго шлях. Што пакажуць у дакументальным фільме пра Уладзіміра Караткевіча?

Бліжэй да юбілею будуць спецыяльныя мерапрыемствы, у тым ліку падчас Дня беларускага пісьменства. Тэлеканал СТВ ўжо падрыхтаваў дакументальны фільм пра Уладзіміра Караткевіча у рамках цыкла «Тайны Беларуси». Ён выйдзе ў эфір 27 сакавіка.

Пра тое, як ішла праца над фільмам і на якой стадыі знаходзіцца праца над 25-томнікам твораў Караткевіча, раскажа Зміцер Баяровіч.

Якім быў класік дома, і чаму так рана абарваўся яго шлях. Што пакажуць у дакументальным фільме пра Уладзіміра Караткевіча?

Гадзіны адзнятага матэрыялу, больш за месяц працы, інтэрв'ю з роднымі пісьменніка і даследчыкамі яго творчасці, вандроўкі ў знакавыя месцы. Фільм, якім «Сталічнае тэлебачанне» распачынае новы сезон праекта «Тайны Беларуси», увабраў у сябе невядомыя факты з жыцця Уладзіміра Караткевіча.  

Якім быў класік дома, і чаму так рана абарваўся яго шлях. Што пакажуць у дакументальным фільме пра Уладзіміра Караткевіча?

Юлія Крыніцкая, загадчык прадзюсарскага аддзела дырэкцыі спецыяльных праектаў Сталічнага тэлебачання:
Мы попытались рассказать о нем как о гениальном писателе, очень талантливом сценаристе, дамском угоднике, можно так сказать.  

Якім быў класік дома, і чаму так рана абарваўся яго шлях. Што пакажуць у дакументальным фільме пра Уладзіміра Караткевіча?

Тэлегледача чакаюць сустрэчы з роднымі пісьменніка – яго пляменніцай Аленай Сінкевіч. Таксама – сябрамі. Напрыклад, братамі Басалыгамі. Хто быў класік Караткевіч з імі, дома, на сваім лецішчы пад Мінскам? Размовы з сваякамі і блізкімі – паўнавартасны эксклюзіў творчай групы.  

Якім быў класік дома, і чаму так рана абарваўся яго шлях. Што пакажуць у дакументальным фільме пра Уладзіміра Караткевіча?

Вета Калядзенка, інжынер відэамантажа кінастудыі «Беларусьфільм» (1967 г.):
Он всегда был душой компании, он был очень прост в общении, он был как бы заводилой компании, потому что он очень много знал о Беларуси. Он рассказывал какие-то белорусские истории, он пел частушки, у него был удивительный голос.

Якім быў класік дома, і чаму так рана абарваўся яго шлях. Што пакажуць у дакументальным фільме пра Уладзіміра Караткевіча?

Які ўнёсак зрабіў Караткевіч ў беларускую літаратуру? А кінематограф? Аўтары адшукалі кадры з дакументальных фільмаў пісьменніка. Чаму сам класік быў незадаволены экранізацыяй «Дзікага палявання Караля Стаха» – ленты, якая стала першым савецкім трылерам?  

Якім быў класік дома, і чаму так рана абарваўся яго шлях. Што пакажуць у дакументальным фільме пра Уладзіміра Караткевіча?

Вячаслаў Рагойша, доктар філалагічных навук, прафесар:  
Ён, па сутнасці, стваральнік сапраўды гістарычнай прозы, прычым такой прозы, якая чыталася, якая выхоўвала чытачоў, ажыўляла гістарычную памяць, уздымала нацыянальную свядомасць.  

Якім быў класік дома, і чаму так рана абарваўся яго шлях. Што пакажуць у дакументальным фільме пра Уладзіміра Караткевіча?

Якімі былі адносіны Караткевіча з уладай? З аднаго боку – поспех у чытачоў (былі выпадкі, калі часопісы з публікацыямі пісьменніка скрадалі з бібліятэк – так хутка разбіралі наклады). З іншага – ігнараванне класіка з боку тагачаснай палітычнай эліты. Чаму так адбывалася?  

Алена Сінкевіч, пляменніца Уладзіміра Караткевіча: 
Жыццё яго было нялёгкае. Ён ніколі не ўпісваўся ў дзяржаўную ідэалогію, ніколі не прыстасоўваўся да яе. І зразумела, што яна не была прыхільная да яго. Ён не апавяў тое, што хацела тая дзяржаўная ўлада. Ён не апавяў ні калгасы, ні заводы.  

Якім быў класік дома, і чаму так рана абарваўся яго шлях. Што пакажуць у дакументальным фільме пра Уладзіміра Караткевіча?

Савецкі чытач праз цэнзуру не мог знаёміцца з арыгінальнымі тэкстамі Караткевіча. І гэта добрая падстава для друку яго рукапісаў сёння. Праца над 25-томнікам яго твораў распачалася яшчэ 10 гадоў таму.  

Якім быў класік дома, і чаму так рана абарваўся яго шлях. Што пакажуць у дакументальным фільме пра Уладзіміра Караткевіча?

Зміцер Баяровіч, карэспандэнт:  
У юбілейны год свет пабачаць яшчэ некалькі новых тамоў з 25-томніка твораў Уладзіміра Караткевіча. Дарэчы, выданняў такога кшталту ў гісторыі беларускай літаратуры яшчэ не было. Як ідзе праца над кнігамі, спытаем у Пятра Жаўняровіча.  

Пётр Пятровіч, чаму ўвогуле ўзнікла неабходнасць перавыдання твораў Караткевіча?  

Якім быў класік дома, і чаму так рана абарваўся яго шлях. Што пакажуць у дакументальным фільме пра Уладзіміра Караткевіча?

Пётр Жаўняровіч, кандыдат філалагічных навук:  
Першы збор твораў Караткевіча выдаваўся ў 19871991 гадах. Калі мы пачалі глядзець, колькі тэкстаў Караткевіча знаходзяцца ў архівах, то вырашылі, што трэба тэрмінова працаваць над новым зборам твораў.  

Якім быў класік дома, і чаму так рана абарваўся яго шлях. Што пакажуць у дакументальным фільме пра Уладзіміра Караткевіча?

Наступны том будзе прысвечаны ліставанням Караткевіча. Вядома, што ён шмат пісаў (родным, калегам). А 18-ы том (кніга ўжо надрукавана) прываблівае малюнкамі пісьменніка. Пра яго здольнасці ў жывапісе ідзе гаворка і ў фільме.  

Якім быў класік дома, і чаму так рана абарваўся яго шлях. Што пакажуць у дакументальным фільме пра Уладзіміра Караткевіча?

Уладзімір Басалыга, мастак, ілюстратар:
Ён гаварыў так: «Валодзя, не думай, што ты толькі адзін мастак. Я таксама ў маладосці рысаваў. Канешне, каб гэтага чалавека прапусціць праз адукацыю, то мы б мелі мастака. 

Якім быў класік дома, і чаму так рана абарваўся яго шлях. Што пакажуць у дакументальным фільме пра Уладзіміра Караткевіча?

Якога Караткевіча мы яшчэ не ведаем? Інжынера? Натураліста? Пра яго здольнасці, якія ніяк не звязаныя з літаратурнай справай, сведчаць спікеры. Як Уладзімір Сямёнавіч уплываў на людзей? І якая глыбіня хавалася ў характары класіка?   

Васіль Сінкевіч, муж пляменніцы Уладзіміра Караткевіча:  
Мяне здзіўляла тое, што ён ведае расліны. Як называецца любая траўка, ён ведае. Прычым мог яшчэ і лацінскую назву сказаць. Канешне, у яго быў розум энцыклапедычны, безумоўна. Ён ведаў вельмі шмат.  

Якім быў класік дома, і чаму так рана абарваўся яго шлях. Што пакажуць у дакументальным фільме пра Уладзіміра Караткевіча?

Якія жанчыны пакінулі найбольшы след у лёсе Караткевіча? І што перашкаджала яму пабрацца шлюбам? Глядач даведаецца пра тайны асабістага жыцця пісьменніка. Чаму так рана абарваўся яго шлях? І як выглядала знакамітая грушаўка, якой Караткевіч частаваў гасцей. 

Ліна Гатоўская, загадчык Аршанскага музея У. С. Караткевіча:   
Пустую бутэльку замацоўваў на галінцы дрэва, прывязваў яе і туды, у бутэльку, апускаў маленькую завязь грушы. Груша расла ў бутэльцы, і, калі яна ўжо паспявала, Караткевіч адламваў грушу. Груша аказвалася ў бутэльцы, туды наліваў гарэлку. Гаварыў сваім сябрам: «Пайшлі, пайшлі вас нечым пачастую».  

Якім быў класік дома, і чаму так рана абарваўся яго шлях. Што пакажуць у дакументальным фільме пра Уладзіміра Караткевіча?

І апошняе! Аўтары разважаюць: ці магчымы працяг «Каласоў пад сярпом тваім» – рамана, які змяніў светаадчуванне беларусаў? Зрабаваныя рукапісы – і дасюль тайна сям’і Караткевіча. Увогуле ці дапісаў Караткевіч працяг? Гэта адны з галоўных інтрыг фільма.  

Якім быў класік дома, і чаму так рана абарваўся яго шлях. Што пакажуць у дакументальным фільме пра Уладзіміра Караткевіча?

Глядзіце «Тайны Беларуси» у наступную пятніцу, 27 сакавіка.


 (оригинал новости)
←Наталья Эйсмонт: «Нынешняя ситуация показывает нам, что в Беларуси не развалена система здравоохранения»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика