Интересное о КБО Осиповичского района

Источник материала:  
20.03.2020 — Разное

Раённы камбінат бытавога абслугоўвання ва ўмовах сучаснай канкурэнцыі працуе на карысць сабе і на задавальненне патрэб людзей

У плане эканамічнай самадастатковасці выжываць яму сёння няпроста. І ёсць таму аб’ектыўныя і суб’ектыўныя прычыны.

Зараз у спісачным складзе — 64 работнікі, большасць з якіх аддалі прадпрыемству не адзін дзясятак гадоў. У іх ліку і намеснік галоўнага бухгалтара Галіна Стулава.

Интересное о КБО Осиповичского района

— Прыйшла сюды пасля заканчэння Бабруйскага сельскагаспадарчага тэхнікума напрыканцы 70-х гадоў, — гаворыць Галіна Іванаўна. — Вопыту набіралася ў старэйшых калег. Асабліва дапамагала спасцігаць азы прафесіі галоўны бухгалтар Тамара Краснаборава, якой, на жаль, ужо няма з намі. Прыслухоўвалася да кожнай яе парады. А цяпер і сама дзялюся вопытам з маладымі. Работа бухгалтара патрабуе ўважлівасці, акуратнасці, інакш сур’ёзныя памылкі могуць лёгка перакрэсліць намаганні ўсяго калектыву. Узначальвае наш аддзел прафесіянал сваёй справы Алена Капаш. Аддана шчыруюць Марыя Лёвачкіна і Святлана Ульянава. Усе — адна дружная каманда, якая пастаянна знаходзіцца ў працэсе вырашэння той ці іншай праблемы. Кожная з нас ставіцца да працы адказна. Пры гэтым пастаянна вучымся, чытаем спецыяльную літаратуру, стараемся быць у курсе ўсіх падзей. І без гэтага нельга, бо тыя ці іншыя змены адбываюцца ў заканадаўстве пастаянна. Многія праблемы вырашаем калегіяльна.

— Што ўяўляе сабой сёння КБА?

— У яго склад уваходзіць 20 вытворчых падраздзяленняў, 8 з якіх размешчаны ў сельскай мясцовасці. Аказваецца 11 відаў паслуг. Летась насельніцтву рэалізавана паслуг і прадукцыі на 814 тысяч рублёў. Аб’ём рэалізацыі за гэты ж перыяд склаў 310 тысяч, у тым ліку на сяле — 59.

— Што карыстаецца ў насельніцтва найбольшым попытам?

— Землякі часта звяртаюцца ў пральню і хімчыстку. У агульным аб’ёме ўдзельная вага ад аказання паслуг гэтых відаў склала 32,1%. Цырульні таксама стараюцца. Іх унёсак — 25,5%. Але самая запатрабаваная паслуга — пашыў адзення: тут удзельная вага ў агульным аб’ёме 34,12. Па выніках работы за мінулы год атрымана 1 150 рублёў чыстага прыбытку, рэнтабельнасць продажаў — 24%, сярэдні заробак — 511,4 рубля.

Якія прымаюцца захады, каб павялічыць вытворчасць працы, заработную плату?

— Набылі сушыльную і пральную машыны, замянілі люмінесцэнтныя лямпы на светадыёдныя, стараемся змяншаць страты ад работы комплексна-прыёмных пунктаў на сяле, купляем сыравіну і неабходныя матэрыялы ў дні зніжак. Усе гэтыя складнікі і спрыяюць паніжэнню страт на вытворчасць і дазваляюць працаваць з плюсам.

— Акрамя работы, чым яшчэ жывяце?

— Маю грамадскую нагрузку: два гады таму   абралі старшынёй прафкама арганізацыі. І гэта таксама адказны ўчастак работы. Тут дапамагае прафсаюзны актыў. У пачатку навучальнага года аказваем дапамагу сем’ям, у якіх ёсць дзеці-школьнікі. Работнікі атрымліваюць навагоднія падарункі, на прафесійнае свята стараемся людзей заахвоціць.

— А на вольны час хвіліны застаюцца?

— Выхадныя дні звычайна праводжу з сям’ёй,    упраўляюся па гаспадарцы, удзяляю ўвагу ўнукам, што-небудзь чытаю.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

n.viktorchik@gzt-akray.by

←«Легко готовить». Агрокомбинат «Ждановичи» поставляет овощи в вакуумной упаковке в школы, детские сады, больницы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика