Бяспечны LIVE: слухаем разам анлайн-канцэрт гурта :B:N:

Источник материала:  
18.03.2020 18:18 — Разное
Бяспечны LIVE: слухаем разам анлайн-канцэрт гурта :B:N:
Гурт :B:N: у праекце "Бяспечны LIVE"

Еўрарадыё і "Арт Сядзіба" робяць усё магчымае, каб вы не сумавалі па вечарах у нашыя цяжкія часы каранціна і самаізаляцыі. 18 сакавіка мы пачынаем анлайн-канцэрты "Бяспечны LIVE".

Каб трапіць на канцэрт, цяпер не трэба нікуды ісці. Ды і куды ты пойдзеш, калі ўсё паадмянялася праз пандэмію каранавіруса? Уладкоўвайцеся на канапе, адкаркоўвайце што-небудзь смачнае — і давайце разам глядзець акустычны анлайн-канцэрт, які гурт :B:N: жыўцом зайграе ў студыі Еўрарадыё.

Пачатак у 20:30. Стрым на Youtube і ў Facebook (з'явіцца ў 20:30). Далучайцеся! Каранавірус не пакіне нас без канцэртаў!

←Госрегулирование цен на сахар продлено до конца 2020 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика