Змяненні ў навучальным працэсе
Змяненні ў навучальным працэсе
У ВНУ Беларусі ўносяцца змяненні ў навучальны працэс, паведаміла карэспандэнту БелТА прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая.
«У Беларусі будуць унесены змяненні ў навучальны працэс устаноў вышэйшай адукацыі. У прыватнасці, каб пазбегнуць вялікай колькасці людзей, рэкамендавана скарэкціраваць лекцыйныя заняткі і выкарыстоўваць іншыя формы заняткаў, прадугледжаныя вучэбнымі планамі і праграмамі, у ліку якіх практыкумы, кансультацыі, лабараторныя, — расказала Людміла Высоцкая. — Будзе абмежавана правядзенне навуковых і культурна-масавых мерапрыемстваў. Разам з тым, ва ўсіх установах адукацыі павінен быць арганізаваны нармальны навучальны працэс і прыняты неабходныя санітарна-прафілактычныя меры, прадпісаныя органамі санэпіднагляду». Пад асаблівым кантролем будуць знаходзіцца ўсе інтэрнаты — рэкамендавана абмежаваць доступ у іх чужых, узмацніць проціэпідэмічныя мерапрыемствы.
Ва ўсіх установах адукацыі праводзіцца неабходная інфармацыйна-растлумачальная работа. «У выпадку самых малых праяўленняў захворвання неабходна своечасова звярнуцца ў медыцынскую ўстанову або паведаміць аб гэтым медыцынскаму работніку ўстановы адукацыі», — адзначыла прэс-сакратар.