Гражданином, Человеком года быть почетно. Церемония награждения прошла в Миорах

Источник материала:  
17.03.2020 — Разное
>

Гражданином, Человеком года быть почетно. Церемония награждения прошла в Миорах Напярэдадні Дня Канстытуцыі ў раённым Доме культуры ўшанавалі лаўрэатаў звання «Чалавек года Міёршчыны». Дзевяць найлепшых працаўнікоў важных сфер дзейнасці раёна атрымалі заслужаныя дыпломы па выніках работы за мінулы год. Урачысты сход – знакавая падзея і для маладога пакалення. Сярод паважаных людзей на вачах шматлікай публікі яго прадстаўнікам уручылі галоўны дакумент – пашпарт. Новым грамадзянам давядзецца пераймаць пачэсную эстафету і стараннай працай, розумам, талентам папаўняць кагорту заслужаных людзей роднага краю.

На адкрыцці ўрачыстай цырымоніі намеснік старшыні райвыканкама Валерый Драба падкрэсліў: на Міёршчыне важныя задачы вырашаюцца дзякуючы прафесіяналізму, майстэрству і адказнасці яе жыхароў. Разам увасабляем праекты, накіраваныя на павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва, стварэнне ўмоў для самарэалізацыі. Інавацыйны накірунак сацыяльна-эканамічнага развіцця цяпер – будаўніцтва металапракатнага завода.


Гражданином, Человеком года быть почетно. Церемония награждения прошла в Миорах  Сялянская мудрасць, гаспадарлівасць, высокая адказнасць аграрыяў спрыяюць развіццю сельгасвытворчасці. Плёнам пашырэння і ўмацавання малога і сярэдняга бізнесу сталі створаныя дадатковыя рабочыя месцы. Райцэнтр упрыгожваюць новыя гандлёвыя аб'екты. Актыўна забудоўваецца жылы комплекс. Дзякуючы ініцыятыўным і нераўнадушным жыхарам прыгажэюць вуліцы гарадоў і вёсак, што асабліва значна ў Год малой радзімы. Паслядоўна развіваецца сацыяльная сфера. Нашы спартсмены, вучні перамагаюць у спаборніцтвах і алімпіядах абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. Незабыўныя выступленні творчых калектываў. Вырабы майстроў-умельцаў карыстаюцца поспехам і на замежных фестывальных пляцоўках. Актыўная музейная дзейнасць, захаваныя прыродныя багацці павышаюць турыстычную прывабнасць. Шануем і памятаем гераічнае мінулае нашых дзядоў, прадзедаў, даглядаем абеліскі і воінскія пахаванні, атуляем увагай ветэранаў. З такім духоўным багажом набліжаемся да 75-годдзя Вялікай Перамогі.


Намеснік старшыні райвыканкама падзякаваў усім за плён у справах і адданасць роднай зямлі. Агульная задача – павышаць прэстыж сваіх прафесій, што залежыць ад дзейнасці кожнага на сваім рабочым месцы.


Менавіта так працуюць лаўрэаты пачэснага звання «Чалавек года Міёршчыны». Добрыя словы, кветкі, стужкі перадавікоў, дыпломы – усё гэта прыемны дадатак да ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання. На сцэне віталі Віктара Сташкевіча. Больш за 30 гадоў ён заняты ў сельскай гаспадарцы. На перадавой быў на пасадзе старшыні ААТ «Туркова». Найлепшых вынікаў дасягае трактарыстам-машыністам. Летась выканаў 2 693 умоўныя эталонныя гектары і заняў другое месца ў раённым спаборніцтве.


Гражданином, Человеком года быть почетно. Церемония награждения прошла в Миорах Валянціна Апалька з 2007 года клапоціцца пра цялят у ААТ «Любінова». Гадаванцы здаровыя, дагледжаныя і сытыя. Таму іх гаспадыня ў лідарах на раённых спаборніцтвах сярод работнікаў жывёлагадоўлі на дарошчванні буйной рагатай жывёлы. Летась забяспечыла сярэднясутачную прывагу ў 812 грамаў, валавая прывага склала 46,4 тоны.


Добры маркетолаг – на вагу золата. Камбікормаваму заводу пашанцавала. Вядучы спецыяліст па маркетынгу Валянціна Якімец – выдатны стратэг. Прафесійна і граматна выконвае даручаныя ёй абавязкі.


Сапраўдны вадзіцель-віртуоз ва УП ЖКГ Анатоль Станкевіч. На аўтапагрузчыку са спецыяльнымі грузазахоплівальнымі механізмамі і прыстасаваннямі яму падуладныя нават самыя няпростыя задачы. Летась з яго ўдзелам ліквідавалі сем міні-палігонаў у сельскай мясцовасці.


Ніна Сабітнюк з 2008 года загадвае гандлёвай установай «Гурман». Паліцы тут ніколі не пустуюць, пашыраецца асартымент тавараў. Для пакупнікоў Ніна Ігнатаўна найлепшы кансультант пры выбары пакупак.


Гражданином, Человеком года быть почетно. Церемония награждения прошла в Миорах Творчы і нястомны ў сваёй дзейнасці дырэктар Дзісненскага гарадскога Цэнтра культуры Аляксей Астукевіч. Наладжаныя канцэрты і іншыя цікавыя мерапрыемствы па душы рознаўзроставаму гледачу. Карыстаюцца папулярнасцю сярод іх і шматлікія клубныя фарміраванні.


Сацыяльны работнік. Гэта прафесія стала справай жыцця Таццяны Шчарбіцкай. Для многіх нямоглых і адзінокіх пажылых на Язненшчыне яна – блізкі і самы дарагі чалавек, амаль што родная. Умее спачуваць, заўсёды гатова прыйсці на дапамогу.
Заслужыць аўтарытэт і павагу ў насельніцтва старшаму ўчастковаму інспектару міліцыі не надта проста. Віктару Гардукевічу за сем гадоў службы ў РАУС гэта ўдалося. Працуе сумленна, адказна, умее размаўляць з людзьмі, ніякіх іншых сакрэтаў поспеху не ведае.


Цэняць пацыенты маладога загадчыка Даўгінаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Ганну Блажэвіч. Лякуе з 2016 года, сваю місію бачыць у тым, каб кожнаму дапамагчы, нават невылечна хвораму даць шанц на выздараўленне. Дабрыня і прафесіяналізм доктара маюць цудадзейную сілу.


Дасягненні дарослых – прыклад для пераймання юным. Ім трэба старацца ў вучобе цяпер, каб папоўніць пачэсны спіс заслужаных людзей Міёршчыны. А пакуль адказны этап – атрымалі галоўны дакумент – пашпарт. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава нагадала хлопцам і дзяўчатам, што быць сапраўднымі грамадзянамі Беларусі – значыць, мець адказнасць перад сваёй краінай. Дзе б ні быў, з годнасцю несці гэта званне, праслаўляючы справамі і ўчынкамі родны край.


Гражданином, Человеком года быть почетно. Церемония награждения прошла в Миорах Пасля святочнай цырымоніі ўдалося бліжэй пазнаёміцца з Аляксандрай Васінай. Вучаніца 8 «А» класа СШ № 2 – выдатніца, яшчэ актывістка, прымае ўдзел у грамадскім жыцці школы.
– Атрымаць пашпарт напярэдадні Дня Канстытуцыі – адказна і пачэсна для мяне. Адразу усвядоміла, што стала дарослай, адказнай у многім за сябе, як самастойны чалавек. Дакумент значны. Урачыстасць абстаноўкі гэта падкрэсліла. Вельмі спадабаўся канцэрт ансамбля «Талака». Артысты з такой зашкальвальнай энергетыкай выклікалі сімпатыю з першых нотак. Хачу стаць такой жа яркай актрысай. Планую паступаць у тэатральны.


Вучань 8 «Б» класа СШ № 2 Ілья Радыёнаў захапляецца спортам. Марыць паступіць у інстытут МНС. Гаворыць, што яго прываблівае мужчынская работа ў экстрэмальных умовах, гатовы сам ісці на рызыку дзеля выратавання чалавека. Таму стараецца развіваць вынослівасць, вытрымку, уменне кантраляваць сябе ў любой сітуацыі. І ўсё ж хваляваўся, як уручалі пашпарт. Адчуў, што адбылося нешта вельмі важнае. Удзячны за аказаны гонар атрымаць гэты дакумент на такой значнай урачыстасці.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

←Евросоюз запретил въезд иностранцам. Самое главное по коронавирусу на 17 марта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика