У мінскіх гаражах на вуліцы Лынькова адбыўся выбух
12.03.2020 15:07
—
Разное

Выбух у гаражах у Мінску / minsk.mchs.gov.by
12 сакавіка ў 13:20 мінскіх ратавальнікаў выклікалі на пажар гаража на тэрыторыі ГСК-14 па вуліцы Лынькова, 6.
Як паведамляе прэс-служба МНС, на месцы здарэння ратавальнікі пабачылі, што гараць два гаражы на плошчы 20 квадратных метраў. У кожным з іх быў аўтамабіль. У двух размешчаных побач гаражах былі пашкоджаныя перакрыцці на плошчы 40 квадратных метраў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у гаражы займаліся зварачнымі работамі, што прывяло да вубуху газапаветранай сумесі. Пасля гэтага ўзнік пажар.
Паведамляецца, што пацярплых пры здарэнні няма. Пашкоджаныя тры аўтамабілі (у гаражах і побач) і тры гаражы.
На месцы здарэння працуе спецтэхніка і кіналагічная служба МНС.