Пад Мінскам невядомыя разграмілі прыпаркаваны Mercedes

Источник материала:  
10.03.2020 20:04 — Разное
Пад Мінскам невядомыя разграмілі прыпаркаваны Mercedes
Разбіты аўтамабіль / mvd.gov.by

У Мінскім раёне невядомыя разграмілі прыпаркаваны Mercedes. Здарэнне адбылося каля садовага таварыства "Западгор'е". Як паведамляе прэс-служба МУС, яшчэ 2 сакавіка мясцовая жыхарка распавяла праваахоўнікам пра разбіты моладзю легкавік. На здымках відаць, што ў ім адарваныя люстэркі, пашкоджаны кузаў, прабітыя колы, разбітае шкло, фары.

Высветлілася, што гаспадар аўтамабіля Mercedes, пенсіянер, яшчэ ў мінулым годзе аддаў яго знаёмаму для рамонту. Спачатку ён стаяў на тэрыторыі садовага таварыства, а пасля яго чамусьці прыпаркавалі каля ўзбочыны. Там яго і разграмілі.

Міліцыя шукае кампанію маладых людзей, якая можа мець дачыненне да здарэння.

←15 электробусов планируют закупить для Слуцка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика