На Нясвіжчыне працягваюць работу назіральныя камісіі. Пры праверцы домаўладанняў ратавальнікі паказваюць на наяўныя парушэнні, аказваюць жыхарам кансультатыўную дапамогу, традыцыйна надаючы асаблівую ўвагу адзінокім і адзінока пражываючым пенсіянерам, шматдзетным сем’ям, асобам, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.
Нясвіжскія ратавальнікі рэгулярна праводзяць выступленні ў працоўных калектывах. Мэта — павышэнне ў насельніцтва ўзроўню ведаў у галіне пажарнай бяспекі, а таксама інфармаванне людзей аб пажарах.
У ходзе прафілактычнай работы супрацоўнікі Нясвіжскага РАНС адказваюць на пытанні, якія цікавяць несвіжан, уручаюць наглядную прадукцыю па бяспецы жыцця.
“НН”.