Республиканская акция "Будь примером своему ребенку" проходит на Миорщине
Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Будзь прыкладам свайму дзіцяці!» праходзіць з 6 па 15 сакавіка. Мерапрыемства мае на мэце папярэдзіць дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам дзяцей, папулярызаваць выкарыстанне ўтрымлівальных прыстасаванняў пры перавозцы юных пасажыраў і наяўнасць флікераў у маленькіх пешаходаў у цёмны час сутак.
Ліха ціснем на газ. Бяжым на чырвонае святло. Пераходзім дарогу ў неўстаноўленым месцы. За намі назіраюць дзеці. Які прыклад ім падаём?
Растлумачальную работу супрацоўнікі ДАІ праводзяць у працоўных калектывах арганізацый і прадпрыемстваў, ва ўстановах адукацыі. Асаблівую ўвагу надаюць прафілактычнай рабоце з кіроўцамі.
Правілы дарожнага руху для дарослых і дзяцей аднолькавыя. Толькі напісаны мовай, незразумелай маленькім. Растлумачыць іх проста і даступна – задача бацькоў і педагогаў. Каб тэорыя не стала пустым гукам, трэба пастаянна пацвярджаць на практыцы.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Аляксандр САВЕЙКА, старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС.