Как партизаны распространяли листовки. История одного экспоната

Источник материала:  
02.03.2020 — Разное

Убачыўшы раніцай раскіданыя па Лепелі лістоўкі, акупанты здзіўляліся, адкуль – гулу самалётаў не чулі… Партызаны ж раскідвалі над занятым моцным гарнізонам горадам інфармацыю з дапамогай паветранага змея. А ўзнікла гэта ідэя абсалютна спантанна.

Вечарам у натопленай зямлянцы мастакоў Мікалая Абрыньбы і Мікалая Гуціева было даволі ажыўлена. Прыйшлі камбрыг Фёдар Дуброўскі і камісар Уладзімір Лабанок для стварэння калектыўнага партрэта. Гуціеў пры гэтым выразаў на куску лінолеуму, так дарэчы здабытага партызанамі, тэкст і малюнак – рыхтаваў адбітак, з якога потым будуць друкавацца лістоўкі. Спачатку іх пісалі ад рукі, падпольшчыкі і партызаны расклейвалі на дамах, слупах з дапамогай хлебнага мякішу. Рукапісны тыраж атрымліваўся невялікі, ды і аперацыя кожны раз была рызыкоўнай для распаўсюджвальнікаў. Вось і думалі, як павялічыць тыраж і зрабіць прапаганду больш бяспечнай. “Трэба бомбу прыдумаць, якая б узрывалася і раскідвала лістоўкі, – фантазіраваў выпускнік Маскоўскага паліграфічнага інстытута Мікалай Гуціеў. – Ці самалёт які просты змайстраваць”.Как партизаны распространяли листовки. История одного экспоната

І тут ад’ютант камбрыга брыгады імя Дубава Міша Чайкін, які пры гэтым зацікаўлена чытаў знойдзены ў адной з вёсак раман Астроўскага “Як гартавалася сталь” і, здавалася, нічога не чуў, падымае галаву і кажа: “А мы ў піянерскім лагеры паветранага змея рабілі, на трывалых шнурах чаплялі розныя лозунгі – да 50 лісткоў. Так устроілі, што наверсе кручок падаў, сутыкнуўшыся з зачэпкай, і лісты белымі галубамі разляталіся ў розныя бакі…” Наступіла паўза, пасля якой усе загутарылі: “Будзем запускаць з Лепельскага возера, ветрам лістоўкі і аднясе на горад. Трэба толькі з напрамкам падгадаць. Няхай Мішка тэрмінова майструе змея”.

І чыталі людзі пра спаленую ў снежні 1943 года вёску Слабодка пад Пышна, іншыя зверствы фашыстаў. Смяяліся над карыкатурамі Гітлера. Папаўнялі брыгады, прасякнутыя з местам лістовак “Што ты зрабіў для разгрому фашыстаў?” Спосаб лінагравюры ўдаўся, а калі пачала працаваць партызанская друкарня, тыраж лістовак даходзіў да трох тысяч штук. Кожная з іх падпісвалася, указваўся аўтар малюнка, нумар брыгады. І тое, што ў партызан у лясах ёсць свае мастакі, друкарня, што лістоўкі невядомым чынам траплялі да людзей – само па сабе было вельмі моцнай контрпрапагандай аб непераможнай арміі рэйха.

Вольга Караленка.

←В Минске педагог разрезал себе живот на глазах у директора. Это было харакири

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика