У Гродне неспрактыкаваны кіроўца на BMW заехаў у Фарны касцёл

Источник материала:  
28.02.2020 19:56 — Разное
У Гродне неспрактыкаваны кіроўца на BMW заехаў у Фарны касцёл
На месцы ДТЗ / vk.com/grodnogai

У Гродне неспрактыкаваны кіроўца на BMW заехаў у Фарны касцёл (касцёл святога Францыска Ксаверыя). Здарэнне адбылося ўначы. Мяркуецца, што 23-гадовы кіроўца няправільна абраў хуткасць, не саўладаў з кіраваннем, і аўтамабіль апынуўся на тратуары, а пасля сутыкнуўся з фасадам храма. BMW атрымаў пашкоджанні, у кіроўцы былі нязначныя траўмы, для аказання меддапамогі яго завезлі ў бальніцу.

Прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці паведамляе, што пасведчанне кіроўцы хлопец атрымаў у студзені сёлета.

←Учимся помогать себе и другу. Красный Крест присоединился к акции МЧС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика