Экскурсии, эвакуации, игры, сельские сходы – в рамках Единого дня безопасности на Ушаччине прошло немало мероприятий для детей и взрослых

Источник материала:  
28.02.2020 — Разное

Зрабіць здымак у арыгінальнай фотазоне, прымерыць спецыяльную баявую форму для дзяцей, выбрацца зЭкскурсии, эвакуации, игры, сельские сходы – в рамках Единого дня безопасности на Ушаччине прошло немало мероприятий для детей и взрослых
умоўнага пажару, здаць залік па трэніроўцы лёгкіх, прыняць удзел у гульні, атрымаць падарунак маглі днямі вучні Арэхаўскай школы і выхаванцы дзіцячага садка. Цікавае і займальнае мерапрыемства падрыхтавалі для іх прадстаўнікі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС у рамках Адзінага дня бяспекі. За час прафілактычнай акцыі ва ўсіх установах адукацыі раёна ўжо прайшло нямала мерапрыемстваў. А на экскурсіі ў пажарнай аварыйна-выратавальнай часці ва Ушачах за апошнія некалькі дзён пабывала больш 200 дзяцей і дарослых. Так, вялікая ўвага надаецца не толькі юнаму пакаленню ўшачан і абучэнню іх правілам бяспекі, а і ўсім грамадзянам. Таму ўшацкія выратавальнікі нагадалі ў многіх працоўных калектывах, як папярэдзіць бяду, а таксама праверылі навыкі карыстання вогнетушыцелем. Сумесна з іншымі суб’ектамі прафілактыкі прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні і трэніровачныя эвакуацыі ў школах раёна, аддзяленні кругаласутачнага прабывання для пажылых людзей і інвалідаў у Вяркудах. Пытанні неабходнасці ўстаноўкі пажарных апавяшчальнікаў, правільнай эксплуатацыі печаў і электрапрыбораў і многія іншыя абмяркоўваліся на сельскіх сходах у Кублічах, Селішчы, Астравенцы, Новым Сяле, Рагуцкіх, Гарадцы. А першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС А.У.Гаўрыленка, а таксама прадстаўнікі энерганагляду і газавай службы гутарылі на тэму бяспекі з жыхарамі вёскі Жары – менавіта тут на мінулым тыдні адбыўся апошні ў раёне пажар.

Вольга КАМАРКОВА.
Экскурсии, эвакуации, игры, сельские сходы – в рамках Единого дня безопасности на Ушаччине прошло немало мероприятий для детей и взрослых

←Долой вещизм: уроки минимализма от писателя и предпринимателя

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика